Найти
9
Вероятный /ответить/
20.11.2023
Шаноўная рэдакцыя, а што за "Люстэрка" такое, дзе можна пачытаць? 
14
не такі як ёсць/ответить/
20.11.2023
Вероятный , гэта паважаны некалі рэсурс, які пасля смерці свайго стваральніка ператварыўся ў амёбу. Дагэтуль дарэчы пішуць па-макшанску
8
Другая спроба/ответить/
20.11.2023
не такі як ёсць, той рэсурс заўсёды быў імітацыяй вольнай прэсы для рускамірных. 

Як Свята непаслухмянасці 20-га было імітацыяй Нацыянальна-буржуазнай рэвалюцыі. Фэйк.  
1
Янка/ответить/
20.11.2023
Другая спроба, падзеі 2020 дакладней лічыць буржуазна-дэмакратычнай рывалюцыяй. Людзі фактычна адстойвалі еўрапейскія каштоўнасці, няхай і не дэкларавалі і часам нават не асэнсоўвалі гэтага.
Свята непаслухмянасці - гэта несправакаваны гвалт і закалоты.
Тое, што тым падзеям сапраўды бракавала нацыянальнага складніку - гэта адзначала толькі пачатак нацыянальнага абуджэння, але нікому (асабліва тым, хто тады застаўся ў баку) не дае права прыніжаць іх значэння.
6
Вероятный /ответить/
20.11.2023
Янка, ані рэвалюцыяй, ані буржуазнай (якая буржуазія ў саўковым гулагу? Элькінды?). Гэта былі пастмадэрнісцкія хросныя хады халопаў а-ля Хабараўск, адрасатамі якіх былі Лукашэнка, Пуцін, Еўразвяз....якія заўгодна дарослыя дзядзькі, акрамя саміх сябе. Тое, што яны ладзіліся ананімнай шкалатой кшталту Пратасевіча, якбы не пакідае нам ілюзій. 

Бо беларускай нацыі (пакуль?) няма як суб’екта, замест яе - самі ведаеце, хто. Аўдыторыя Каца. Горай тое, што й эліткі невероятных такія ж самыя. 
2
Наўздагон /ответить/
20.11.2023
Янка, чамусьці вы не зразумелі алюзіі. Свята непаслухмянасці - гэта не гвалт, а бунт дзяцей супраць дарослых. Дык вось "дарослыя" былі на тым баку, а на гэтым - грамадства-падлетак, які (пакуль?) не асэнсавала самога сябе, таму аказалася няздольным на доўгія высілкі, і ня мела аніякага плану ці разумення дзеянняў акрамя "мы пакажэм дядям какіе мы мілые і современные, і нам дадут паруліць". 

Фаст форвард на тры гады: па-ранейшаму, няма самаасэнсавання, няма візіі будучыні, акрамя таго няма працы над памылкамі, плана дзеянняў - нічога са свету дарослых не з'явілася. А, паперку намалявалі, і хутчэй за ўсё ўзгадняць з дарослымі, каб не бадзяцца па Еўропе без дакументаў. Вядома ж, са з’яўленнем сп. Пракоп’ева гэты nothing-burger уздымецца на новы лэвэл энергічнасці. 
1
Янка/ответить/
21.11.2023
Вероятный ,
Гэта былі пастмадэрнісцкія хросныя хады халопаў а-ля Хабараўск

Хабараўск - гэта быў мясцовы і немасштабуемый пратэст у абарону папулярнага мясцовага мэра Фургала - нешта кшталту пратэсту супраць будаўніцтва Берасцейскага акумулятарнага завода. Падчас гэтых пратэстаў ні было нічога істотнага супраць пуцінскай/лукашэнкаўскай улады, таму іх сапраўды магчыма было разглядаць у якасці спробы апелявання да адпаведнай цэнтральнай улады як нейкага сумленнага арбітра.

Падзеі 2020 паднялі ўсю краіну, а масавы вокліч працоўных МЗКТ "Уходи!", выказаны лукашэнку ў твар 17.08.2020 не дае аніякіх сумневаў лічыць беларусаў халопамі.
0
Вероятный /ответить/
22.11.2023
Янка, усё яшчэ не бачу розніцы. 

"Халопы" - не ў сэнсе абразіць, а ў сэнсе таго, што ўсё гэта адбываецца унутры расейскай парадыгмы "цар - халопы". Так, халоп можа часам нават нешта піскнуць з натоўпу, але потым вернецца ў цэх ды працягне круціць гайку, бо нічога іншага ня ведае. Бо ніякай ментальнасці акрамя тутэйшай, ніякай ідэі, ніякіх варыянтаў будучыні, ніякіх планаў, ніякай трывалай супольнасці побач. Хто тут узнімецца страйкаваць? Дзеля чаго? Яны ня ведаюць. Але сракай адчуваюць адсутнасць грунту пад сабой. Дзеці супраць дарослых. 
11
даведка /ответить/
20.11.2023
Прокопьев возглавит комиссию по национальной безопасности и международным делам парламента в изгнании.
2
З Бабруйска/ответить/
20.11.2023
Куды ўсім пайсці? У Каардынацыйную раду? 🤔
13
даведка /ответить/
20.11.2023
Всем, кому Тихановская не раздала посты при своём кабинете дворе.
20.11.2023
даведка , такім трэба ісці ў ВНС
2
Качанава/ответить/
20.11.2023
А як жа я?
20.11.2023
А гэты ўсё кар'еру робіць.
10
Gorliwy Litwin/ответить/
20.11.2023
ужо стварыў полк Пагоня і шэраг больш дробных ініцыятыў, не кажучы пра масу інтэрвію, канешне за ім цяпер пойдуць масы як за эфектыўным менэджэрам. Тытанічныя заслугі відавочныя
1
Янка/ответить/
20.11.2023
Gorliwy Litwin, пра сапраўдныя чыннікі нестварэння полка Пагоня запытайцеся лепей ў украінскага палітычнага кіраўніцтва, якое баіцца "раззлаваць" луку, якое не пераследуе луку праз "палітычныя чыннікі", у Буданава, які раздае кампліменты луке і г.д.
Шчыра кажучы нешматлікія беларускія дабраахвотнікі - надта каштоўны рэсурс, які быў бы нашмат больш эфектыўным у справе вызвалення Беларусі і забеспячэння бяспекі Ўкраіны з поўначы, чым ваяваць супраць расейцаў недзе пад Бахмутам ў якасці шэраговых вайсковых фармаванняў ЗСУ. Няхай гэта гучыць цынічна, але тое, як іх ужываюць зараз - гэта нагадвае выкарыстоўванне расейскім камандаваннем элітных вайсковых частак ВДВ у мясных атаках. З адпаведнымі перспектывамі. І адначасова няма аніякай выразнай пазіцыі Ўкраіны па беларускаму пытанню. І тое, што Пракоп'еў з гэтым не пагаджаецца не дае падставаў прыніжаць яго.
1
Gorliwy Litwin /ответить/
20.11.2023
Янка, я ніяк яго не прынізіў. Ён безумоўна бізнесмен добры, і можа ён спрабуе цалкам перанесці бізнес падыход у палітыку,.але яно не працуе. А тым больш не працуе ў ваеннай сферы. Ён раздае ўвесь час нейкія крутыя абяцанкі і гэта яго дэвальвуе. Хаця часам у палітыцы гэта пракатвае. Увесь час ёсць попыт на арэстоаічаў і кацаў
4
Янка/ответить/
21.11.2023
Gorliwy Litwin , Увесь час ёсць попыт на арэстовічаў і кацаў

І ў гэтым няма нічога дрэннага, бо чалавек заўсёды імкнецца да лепшага.

1.Ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы - так, папулісты шкодзяць, бо сваімі гучнымі абяцаннямі яны здольныя замінаць дзейнасці адказных палітыкаў, якія глядзяць у далекую перспектыву і ацэньваюць агульны кошт тых альбо іншых дзеянняў/бездзейнасці. І мы бачым гэта на прыкладзе Трамп/Байдэн.

2.Але калі ў вас адбылася ўзурпацыя ўлады (асабліва мафіёзная) - то прывабнай будучыні быць дакладна ня можа, бо ўзурпатар не зацікаўлены ў паляпшэнні жыцця краіны як адзінага інструмента перамогі на наступных сумленных выбарах. Таму знесці дыктатуру здольныя толькі альбо ваенны пераварот, альбо масавы рэвалюцыйны ўздым, для стварэння якога вельмі карысныя інфлюэнсеры кшталту Арэстовіча альбо Каца. А ўжо пасля знішчэння дыктатуры надыходзіць час адказных палітыкаў, як гэта адбылося ў Польшчы, калі пасля гарачага вулічнага лідара Валенсы прыйшоў вельмі ўраўнаважаны і цэнтрычны прафесійны палітык Квасьнеўскі.
15
Янка/ответить/
20.11.2023
У любым выпадку новы твар у складзе КР, тым больш гэткі энергічны, як Пракоп'еў - гэта добра. Бо зараз КР нагадвае нейкую бюракратычную суполку, якую турбуюць выключна пытанні справаздачнасці іншых ды ўласны рэгламент.
20.11.2023
🤣🤣🤣 неведаю чаму так смешна)) Аказваецца яшчэ будуть нейкия выбары???
1
Капрал Дэжавю/ответить/
20.11.2023
Я ўжо, бадай, 25-ты год ля склада са зброяй чакаю - калі ўжо нехта самастойна прыйдзе-падыйдзе ці з загаду чарговага Пазьняка-Ціханоўскай-Пракоп’ева. Але ж, не. Чарговая тусня сэнсаў і намераў без практычнай дзеі. Дык што, спіраль пайшла на новы круг?
1
Янка/ответить/
20.11.2023
Капрал Дэжавю, у спіраляў няма колаў - ў іх ёсьць віткі. И кожны новы віток - гэта таксама развіццё.
1
Ян Норман/ответить/
20.11.2023
Капрал Дэжавю, Ну добра хоць не на канапе.Чакаеш.
20.11.2023
Пра кофа мы ўжэ чулі как-та, а кахда будзіт пра чай?
1
Антон /ответить/
20.11.2023
Пракоп’еў па праўдзе кажучы не пераканаў(быў на адной з сустрэч) расейскамоўны фантазёр як па мне вельмі далёкі ад рэальнасці. Але тым не меньш хай спрабуе буду рад памыліцца
20.11.2023
[Рэд. выдалена]
2
Woodoo Cult /ответить/
20.11.2023
Ахаха! Действительно самый смешной клоун из всех.
0
Зянон/ответить/
21.11.2023
Агентура.
0
Янка/ответить/
21.11.2023
Параноя
0
Gorliwy Litwin/ответить/
21.11.2023
Ці рэальна стварыць парламент беларускіх грамадзян эміграцыі?

сама па сабе ідэя стварэння выбарнага прадстаўнічага воргану - вельмі прывабная. Калі б прыкладна з 350,000 "беглых" хаця б 50,000 возьмуць удзел у выбарах, у акругах паводле краінаў пражывання, гэта будзе самы легітымны вальтэрнатыўны орган з усяго што існавала ў Беларусі і эміграцыі за апошнія 100 гадоў сама меней. Менавіта як парламент дыяспары, без прэтэнзій на прадстаўніцтва грамадзянаў РБ, якія жывуць пад уладай мянтоў і чэкістаў.

Але я бачу 2 вялікія цяжкасці ў такога праекта:

1. яму будуць актыўна перашкаджаць як беларускія ўлады, так і існуючыя структуры эміграцыі ("міжнародна прызнаныя")

2. на дадзены момант вельмі шмат расчаравання а таксама страху, бо вельмі шмат мутных он-лайн ініцыятыў, вельмі радыкальных, толькі спалілі асабістыя дадзеныя шараговых удзельнікаў і паламалі ім лёсы. Магчыма, яны былі правакатарскімі, створанымі тымі ж чэкістамі, або дзейнічалі ганебна непрафесійна

3. дзейнасць новага воргана хтосьці мусіць фінансаваць. як любога парламента. пералёты, гатэлі, мінвада ў прэзідуюме. а то і кава-паўзы. Ці дасць на гэта грошы "калектыўны захад"? нешта сумняюся. Яму зручней мець справу з прафесійнымі 3-сектарнікамі, якія ўмеюць прыгожа агучваць актуальную павестку, з гендэрам, кліматычнай справядлівасцю і г.д. Ім нейкі выбраны знізу парламент нафіг не патрэбны

абодва першыя пункты выцякаюць з традыцыйнага беларускага прыгонна-сялянскага менталітэту, у пераадоленне якога можна было б паверыць, калі б ідэі нешта атрымалася. Але я вялікі скептык, тое што я бачыў за жыццё - коды прыгонна-сялянскага менталітэту, коды Вечнага Феадалізму Белай Русі - заўжды перамагаюць.
1
Янка/ответить/
21.11.2023
Gorliwy Litwin,
яму будуць актыўна перашкаджаць як беларускія ўлады, так і існуючыя структуры эміграцыі ("міжнародна прызнаныя")
я так лічу, што пад існуючымі структурамі эміграцыі вы маеце на ўвазе СЦ, яе каманду і АПК.
Вось толькі на якой падставе? Чальцы АПК адсправаздачыліся перад КР, і пытанні пад час слуханняў ставіліся вельмі вострыя. І гэта ва ўмовах, калі КР пакуль не здолела неяк дзейсна праявіць сабе, бо ўвесь яе аўтарытэт грунтуецца на аўтарітэты асобных ініцыятыў, прадстаўленых у КР. Калі КР (альбо любая іншая палітычная сіла/структура) адзначыцца чымсці цікавым - яна хутка стане прывабнай для далучэння ўсіх палітычных сіл.

бо вельмі шмат мутных он-лайн ініцыятыў, вельмі радыкальных, толькі спалілі асабістыя дадзеныя шараговых удзельнікаў і паламалі ім лёсы.
Сапраўды, шматлікія грамадскія і палітычныя арганізацыі не з'яўляюцца прафесійнымі спецслужбамі, і не маглі быць адразу створанымі бездакорна ў сэнсе бяспекі. Тым больш, калі супраць іх дзейнічаюць падрыхтаваныя спецслужбы дыктатуры без аніякіх прававых/маральных межаў. Але досвед ў пытаннях бяспецы непазбежна прыходзіць, няхай нажаль часам вельмі балюча. Таму дакладна ня варта аб'яўляць грамадскія ініцыятывы мутнымі праз выпадковую непрафесійнасць іх асобных дзеячоў.

дзейнасць новага воргана хтосьці мусіць фінансаваць. як любога парламента. пералёты, гатэлі, мінвада ў прэзідуюме. а то і кава-паўзы. Ці дасць на гэта грошы "калектыўны захад"?
Пытанне бракавання фінансавання палітычнай дзейнасці ў выгнанні сапраўды вельмі балючае і актуальнае. Пакуль з боку захаду няма мэты "regime change", то ў якасці грантаў фінансуюцца выключна канкрэтныя праекты, накіраваныя на забяспячэнне правоў і свабод, культурнага, асветніцкага і іншага грамадскага развіцця. Ўсё астатнее - за кошт ахвяраванняў дыяспары. Але гэта таксама пытанне наяўнасці прывабных ідэяў з боку дэмсілаў. З'явяцца цікавыя ідэі - з'явіцца і зацікаўленнасць з боку дыяспары фінансаваць. Ў рэшце рэшт тых жа беларускіх дабраахвотнікаў адносна актыўна фінансуе дыяспара, бо ўхваляецца імі, надхняецца іхным змаганнем і жадае гэтую справу матэрыяльна падтрымаць, няхай дабраахвотнікі пакуль наўпрост для вызвалення Беларусі нічога не зрабілі. І наўрадці дыяспара будзе зацікаўлена фінансаваць нейкія частыя масштабныя пасяджэнні ў часы тэлекамунікацый.
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера