Найти
17.09.2014 / 16:125РусŁacБел

Набор открыток «Не молчи по-белорусски» уже в продаже!

Паштоўкі «Не маўчы па-беларуску» цяпер можна адшукаць не толькі на мерапрыемствах кампаніі «Будзьма беларусамі!», але і набыць у кнігарнях па ўсёй Беларусі!

Кожная з паштовак гэтай серыі – тэматычная. Яны цудоўныя і вясёлыя памочнікі для ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай і хоча размаўляць па-беларуску не толькі пра высокія сферы, але і на побытавыя тэмы. Мілы малюнак + подпіс па-беларуску = новае слова запамінаецца лепш.

Ідэя праекту «Не маўчы па-беларуску» належыць маладой таленавітай мастачцы Дар’і Мандзік, не толькіпераможцы конкурсу культурніцкіх ідэй ад «Будзьма!» але і пераможцы міжнароднага конкурсу «Мы-2012». У супрацы з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» яе ідэя стала рэальнасцю і папоўнілася новымі тэмамі для паштовак. А кансультантам па мове стаў аўтар актуальнай мовазнаўчай рубрыкі на сайце кампаніі Улад Лянкевіч. Набор паштовак кампаніі «Будзьма беларусамі!» адрасаваны ўсім, і тым хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску, і даўна гаворыць на мове. Паштоўкі вельмі палюбіліся наведвальнікам мерапрыемстваў кампаніі, вокамгненна разляталіся са стэндаў Fly Cards і хутка набылі заслужаную папулярнасць.

Цяпер, каб атрымаць гэты крэатыўны дапаможнік у штодзённай камунікацыі па-беларуску, можна не толькі адказваць на пытанні віктарынаў ці ўдзельнічаць у конкурсах (і пра гэтую магчымасць не забываемся! J), але і зазірнуць у бліжэйшыя кнігарні.

Шукайце набор паштовак «Не маўчы па-беларуску!» у мінскіх кнігарнях:

«Акадэмкніга», пр-т Незалежнасці, 72

«Кнігарня Ў», пр-т Незалежнасці, 37А

«Кніжны салон», вул. Калініна, 5

«Кнігарня пісьменніка», вул. Казлова, 2

«Веды», вул. К.Маркса, 36

«Светач», пр-т Пераможцаў, 11

«Цэнтральны кніжны», пр-т Незалежнасці, 19

«Кнігі & кніжачкі», пр-т Незалежнасці, 14

Кніжная выстава-кірмаш «Мир книг», вул. Янкі Купалы, 27

у рэгёнах:

«Веды», г. Віцебск, вул. Леніна, 54

«Светач», г. Віцебск, вул. Кірава, 10

«Праметэй», г. Гродна, вул. Савецкая, 10

«Іскра», г. Берасце, вул. Пушкінская, 4

«Кніжны свет», г. Ліда, пр. Перамогі, 33

«Спадчына», г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 7

«Букініст», г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 49

Заходзьце, набывайце, удасканальвайцеся!

Не маўчым па-беларуску разам!

Инф. budzma.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930