Все же правильно говорить «Гедымін», а не «Гедзімін»
У Лідзе паставяць помнік Гедыміну. Аднак на макет трапіла імя «Гедзімін». Але некаторыя філолагі і гісторыкі абурыліся такім варыянтам напісання імені вялікага князя Літоўскага.
фота «Культура»
Гісторык і археолаг Аляксандр Краўцэвіч ў сваім фэйсбуку патлумачыў, што форма імені «Гедзімін» выкарыстоўваецца ў працах Міколы Ермаловіча, а большасць навукоўцаў яго думку не падтрымліваюць.
Мы вырашылі даведацца, якой жа формай імені князя карыстаюцца ў Цэнтры даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Вольга Мітар, супрацоўніца цэнтра, прывяла ў прыклад варыянты напісання імя Гедымін у двух слоўніках.
Выявілася, што і ў Слоўніку асабовых уласных імён 2011 года, і ў слоўніку 2017 году ўжыта форма Гедымін. На помніку таксама будзе выкарыстоўвацца такое напісанне.
У падручніках гісторыі дагэтуль пісалі «Гедзімін».
Як будзе выглядаць помнік Гедыміну ў Лідзе ФОТАФАКТ





