Найти
21.11.2018 / 10:50 55

Шмалец, здор: як у вас яго гатавалі і як называлі?

У беларуска-рускіх слоўніках беларускае слова «шмалец» тлумачыцца як «гусиный жир». А як тады па-беларуску называецца топлены свіны тлушч? Той самы прадукт, які па-польску называецца smalec, а па-англійску lard.

Дарэчы, у беларускай Вікіпедыі няма адпаведніка артыкулам smalec і lard? Няўжо ў Беларусі не шмаравалі хлеб свіным смальцам-шмальцам, а калі шмаравалі, дык толькі гусіным? Ай-вэй!

У мяне асабіста трохі іншая версія. Смалец ці шмалец — сутнасна адно і тое ж, і хутчэй за ўсё, ў Беларусі бытавалі абедзве формы, і з с- і з ш-, але ш- было найбольш уласцівым для габрэяў, а вось яны то якраз свінога і не ўжывалі, а толькі гусіны, а складальнікі савецкіх слоўнікаў толькі на гусіным тлушчу і зафіксаваліся.

Здор — гэта здаецца, не зусім тое самае. Здор, вядома мог быць і адтоплены, але ён рабіўся здорам незалежна ад гэтага — проста ў выніку саскубання. А адтапліваць можна любы тлушч, не толькі здор.

Польскае «смалец» — датычыць менавіта топленага тлушчу ўвогуле. І нешта мне не верыцца, што ў Беларусі было інакш. 

(Пра здор, дарэчы, артыкула ў Вікі таксама няма.)

Скажыце, як у вас у сям'і называлі свіны топлены тлушч для бутэрбродаў ці для смажання? Смалец? Ці было нейкае іншае слова? І як, з чым яго гатавалі?

Аляксандр Белы

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
2021 2022 2023
август сентябрь октябрь
ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30