Найти
28.04.2019 / 11:53 20

Мова наша. Недарэка, партач, псуйка. І рукі ў срацы

«Шаноўныя, падкажыце, як назваць чалавека, які не здольны нічога рабіць рукамі? Прабачце, але магчыма існуе нешта накшталт «рукадупа» ці «дупарукага»? — спытаўся ў фэйсбук-суполцы «Толькі пра мову» Арцём Данілаў.

«Рукі ў срацы», — адразу адказаў Viačasłaŭ Martysiuk каранямі з Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

«Боўдзіла, няздара, крыварукі», — прапанаваў Валер Гапееў. Ён з Івацэвіч, а каранямі — з-пад Жлобіна на Гомельшчыне.

«Рукі ў срацы - гэтак паўсюль кажуць», — пацвярджае Таццяна Барысік. Яна каранямі з-пад Глуска і Асіповіч.

«Рукі з сракі выраслі», — прыгадвае Таня Макаед. Яна працуе ў Лос-Анджэлесе, а каранямі — з Ляхавіч.

«Няўмека, партач», — рэкамендуюць слоўнікі, нагадала Volha Mazurava.

А Яўген Саляйчук з Пінска прыгадаў тамтэйшы выраз «майстар-псуйка». («Псуйко» — калі ў пінскім вымаўленні.)

Алена Маслюкова са Светлагорска нагадвае: «Няздатны(ая) ты, рукі з сракі растуць». Так гаварыла мая бабуля, казалі ў вёсцы, дзе яна жыла. Жлобінскі р-н».

«Бязрукі», — прыгадаў Валер Краўчэня.

«Боўдзіла, паваляка. Але гэта пра чалавека, які няздольны да любой справы», — зазначыла Святлана Курс, якая працуе ў Варшаве, а родам з Любанскага раёна Міншчыны.

«Недачэга, недарэка», — варыянты Wiktoria Pawłyk.

Pavieł Hančar: «Бязрукі, рукі-ў-срацы, паблагуй».

«Павалень, ёлупень, бязрукі. Руцы ў срацы, прабачце» — Людміла Фралова.

«Мне падабаецца як у нас на Палессі кажуць пра тых хто, не цяміць: «Кепала ня варыць» — Halina Laszkiewicz.

«Мова любіць дакладнасць, таму падкрэслю перадусім тое, што найболей пасуе, як мне падаецца, да тэмы: бязрукі, недарэкі / недарэка, няґеґлы, рукі не з таго месца растуць (можна і без эўфемізмаў)», — падсумаваў мовазнаўца Юры Пацюпа.

nn.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
2021 2022 2023
июль август сентябрь
ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31