Найти
19.06.2020 / 13:364РусŁacБел

«Едва не умер, но навсегда запомнил, что такое «бэз». Певец Майкл Соул рассказал, как учил белорусский язык на тренажерах

Майкл Соул стал первым участником развлекательного шоу, в котором ведущий испытывает на прочность как физическую подготовку участника, так и его уровень владения белорусским языком.

Грамадская кампанія «Годна» сумесна з «Арт Сядзібай» запускае «Мова Challenge». Мэта праекта — ладзіць незвычайныя ўрокі беларускай мовы для беларускіх селебрыці.

Першым вучнем стаў удзельнік маштабных тэлепраектаў «X-Фактар», «Ліга смеху», «Голас країни», фіналіст нацыянальнага адбору на Еўрабачанне 2016 года — Майкл Соул. А ў якасці навучальнага класа была абрана трэнажорная зала Gym24.

Ідэя праекта простая: падчас таго, як удзельнік «Мова Challenge» займаецца на трэнажоры, вядоўца кажа яму слова па-беларуску, якое ён мусіць перакласці на рускую мову. І наадварот — з рускай на беларускую. У выпадку, калі чалавек не ведае перакладу, то хуткасць на трэнажоры паскараецца.

Падчас чэленджу мы даведаліся, што ўзровень англійсікай і ўкраінскай моваў у Майкла значна вышэйшы за ўзровень валодання беларускай. Сітуацыя не самая радасная, але менавіта дзякуючы «Мова Challenge» сам Майкл зразумеў і адчуў, што гэта варта выпраўляць. Пасля чаго зрабіў высновы, што трэба брацца за вывучэнне беларускай мовы. І так будзе з кожным!

Такім чынам, мерапрыемства носіць адукацыйна-спартыўны характар. Але, перш за ўсё, безумоўна, забаўляльны.

У наступным выпуску ў якасці вучня выступіць Ягор Кіпа. Ягор — лідар гурта «Басота», блогер, менеджар Бакея і проста гарадскі вар’ят.

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930