Найти
16.09.2020 / 18:12РусŁacБел

Польские звезды выступят на концерте солидарности с Беларусью на главном стадионе в Варшаве

В субботу, 26 сентября, на арене стадиона PGE Narodowy состоится концерт «Солидарные с Беларусью», в котором выступят польские и белорусские звезды. Вход на мероприятие — по бесплатному билету, который можно скачать здесь.

Канцэрт на PGE Narodowy — сімвал падтрымкі беларускага грамадства ў барацьбе за дэмакратыю і свабоду. Сітуацыя ў Беларусі выклікае глабальную занепакоенасць, людзі змушаныя змагацца за будучыню нацыі, рызыкуючы сваім здароўем і жыццём. Дэманстрацыі падаўляюцца з беспрэцэдэнтнай жорсткасцю, у выніку чаго ёсць забітыя і шмат параненых. Патрэбна дапамога і падтрымка.

Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» адбудзецца 26 верасня ў 20:00 на PGE Narodowy і будзе транслявацца на тэлеканале Polsat.

На сцэне PGE Narodowy выступяць польскія зоркі са славутымі хітамі. Мы пачуем сапраўдныя легенды музычнай сцэны. Grzegorz Markowski і Darek Kozakiewicz з гурта «Perfect» заспяваюць «Мы хочам быць сабой» («Chcemy być sobą»), Chłopcy z Placu Broni «Я люблю свабоду» («Kocham Wolność»), а Krzysztof Cugowski «Бунтарскую песню» («Pieśń niepokorną»). Выступяць таксама Sebastian Riedel, Natalia Nykiel, Igor Herbut, Mr. Zoob, Ira, Paweł Domagała, Enej, Natalia Zastępa, Luxtorpeda, Michał Szpak, Ørganek, Golec uOrkiestra. Артыстаў будзе суправаджаць аркестр пад кіраўніцтвам Томаша Шымуша. Не абыдзецца і без беларускіх зорак.

Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» будзе таксама суправаджацца кампаніяй па зборы сродкаў, якую праводзяць фонд «Беларускі дом» і асацыяцыя «Ініцыятыва Свабодная Беларусь». Сабраныя сродкі будуць накіраваны на дапамогу грамадзянам Беларусі, якія выступаюць з мэтай мірных перамен, а таксама на аказанне юрыдычнай, медычнай і харчовай дапамогі пацярпелым, — тлумачыць Аляксандр Зарэмбюк з фонду «Беларускі дом».

Уваход на канцэрт магчымы пасля рэгістрацыі і запампоўкі бясплатнага квітка на сайце koncertbialorus.pgenarodowy.pl. Колькасць квіткоў абмежаваная. Распаўсюд пачнецца 15 верасня 2020 года. Арганізатар раіць раздрукаваць білет, што паспрыяе больш спраўнаму ўваходу гледачоў на арэну. Квіткі імянныя. Няма магчымасці змены прозвішча на квітку.

NN.by

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930