Найти
11.04.2022 / 21:58РусŁacБел

В Чехии вышла книга о лексике белорусских говоров Литвы

В Праге вышла новая монография польского белорусиста Мирослава Янковяка «Лексіка беларускіх гаворак Літвы. Моўная спадчына балта-славянскага памежжа». Публикация — результат многолетних диалектологических экспедиций, проводившихся автором с 2009 года.

Манаграфія памерам у 624 старонкі складаецца з дзвюх асноўных частак. Першая — характарыстыка беларускіх гаворак Літвы ў лексічным аспекце, а другая — слоўнік.

У першай частцы лінгвіст апісаў гістарычныя міграцыйныя працэсы славян і балтаў, якія паўплывалі на ўзнікненне і фармаванне беларускіх гаворак балта-славянскага памежжа, прааналізаваў дыялектную лексіку ў арэальным аспекце, апісаў запазычанні з балцкіх, польскай, рускай ды іншых моў. Апошні раздзел прысвечаны тэарэтычным разважанням над лексікай у кантэксце розных лінгвістычных тэорый.

Другая частка кнігі — слоўнік беларускіх гаворак у Літве, падзелены на некалькі меншых слоўнікаў: а) дыялектная лексіка з падзелам на арэалы і тэматычныя кругі; б) запазычанні з падзелам на мовы і тэматычныя кругі.

Манаграфію дапаўняюць розныя дадаткі.

Кніга пра лексіку беларускіх гаворак Літвы — не першая буйная публікацыя польскага лінгвіста на беларускую тэматыку. Раней у яго выйшла дзве манаграфіі пра сучасныя беларускія гаворкі ў Латвіі, а таксама, сумесна з Нінай Баршчэўскай — грунтоўнае выданне «Беларуская дыялекталогія».

Міраслаў Янковяк

Nashaniva.com

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
35
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930