Найти
25.06.2022 / 22:55

Што цяпер з жамчужынай неаготыкі — капліцай роду Ажэшкаў у Закозелі, чый стан яшчэ 20 гадоў таму прызналі крытычным

20 гадоў таму эксперты прызналі крытычным стан капліцы роду Ажэшкаў у Закозелі Драгічынскага раёна. Існавала рэальная пагроза разбурэння аднаго з самых прыгожых неагатычных будынкаў Беларусі і гісторыка-культурнай каштоўнасці. Мясцовыя энтузіясты білі трывогу, і толькі ў 2019 годзе пачалася праца па выратаванню капліцы, піша «Вечерний Брест». 

За апошнія некалькі гадоў адрамантавалі дах і купал, куды вярнулі шасціметровы шпіль.

На франтонах будынка зноў з’явіліся крыжы, якія аднаўлялі на Драгічынскім трактарарамонтным заводзе.

Уставілі і 24 акенцы з вітражамі — над каляровым шклом працавалі спецыялісты «Брэстрэстаўрацыі», а арыгінальныя малюнкі захавалі дзякуючы аскепкам шкла, знойдзеным падчас работ.

Былі ачышчаны гербы Ажэшкаў, капліцу затынкавалі, і напрыканцы 2021 года з яе знялі будаўнічыя лясы.

У чэрвені 2022 года працы аднавіліся. У гэтым годзе рэстаўратары плануюць выканаць работы па гідраізаляцыі фундамента і прыступіць да ўнутранага аздаблення.

Літаральна на днях археолагі знайшлі фрагмент брукаванкі, якая вяла да цэнтральнай часткі капліцы. Магчыма, такая дарога была па ўсяму перыметру будынка.

Таксама была знойдзена глыбокая ніша. Навукоўцы пакуль не вызначыліся з тым, якую функцыю яна выконвала.

Рэстаўратары працягваюць вывучаць фрагменты ганку, які збіраюцца аднаўляць у першапачатковых памерах.

Знойдзены кавалачкі ляпніны, мармуру і медзі. Верагодна, наперадзе і іншыя эксклюзіўныя артэфакты. Усе новыя адкрыцці паўплываюць на праект рэстаўрацыі капліцы. У яго будуць уносіць змены.

Усыпальніцу пабудаваў у 1849 годзе польскі архітэктар Францішак Яшчольд. Ён вядомы таксама палацам Пуслоўскіх у Косава — яшчэ адной разынкай Палесся з ХІХ стагоддзя.

Але галоўнай асобай у гісторыі Закозеля і капліцы стала Эліза Ажэшка — зорка еўрапейскай літаратуры. Паводле легенды, якую любяць тут распавядаць, падчас паўстання 1863 — 1864 гг. яна хавала ў капліцы аднаго з яго кіраўнікоў — Рамуальда Траўгута. Пасля падаўлення выступу муж Элізы Пётр Ажэшка быў высланы, а яго маёнтак канфіскавала расійская дзяржава. Далейшая гісторыя будынка вяла да яго паступовага занядбання.

Падчас рэстаўрацыйных работ у 2008 годзе ў падвальных памяшканнях усыпальніцы знайшлі артэфакты XIX — першай паловы XX ст.: чыгунныя літыя фрагменты інтэр’ера капліцы, фрагменты драўлянай разьбы, бронзавыя дэталі трун, фрагменты слуцкіх паясоў, суконнай абіўкі трун і вопраткі пахаваных і г. д.

Знаходкі перадалі абласному краязнаўчаму музею. Таксама выявілі і астанкі пахаваных там людзей.

Антрапалагічны аналіз пацвердзіў, што гэта чатыры прадстаўнікі роду Ажэшкаў. Іх перазахавалі каля капліцы ў адной магіле.

Капліца нават у напаўзакінутым выглядзе прыцягвала ўвагу шматлікіх турыстаў. Справа ў незвычайных архітэктурных рашэннях. Гэта неаготыка са шматлікімі цікавымі элементамі — гербамі роду Ажэшкаў, арачнымі акенцамі з вітражамі, нішамі. І, дзякуючы рэстаўрацыі, усе гэтыя асаблівыя дэталі будуць адноўлены.

Згодна з цяперашнім планам рэстаўрацыі, яна завершыцца ў 2024 годзе.

Мясцовыя ўлады плануюць адкрыць у капліцы музей з арыгінальнымі рэчамі Ажэшкаў, а ў парку навокал будынка стварыць зону адпачынку.

Nashaniva.com

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
77
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
2021 2022 2023
июль август сентябрь
ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31