Найти
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/ответить/
05.09.2022
У 1920-я гг у Глыбокім "за часамі так званай панскай Польшчы", вакольных вёсках, існавала багата беларускіх школак. Размяшчаліся яны ў прыватных памяшканнях глыбачанаў. Я бачыў у аднаго з маіх землякоў у Вільні цэлы стос ксеракопій з вуглавой пячаткай ТБШ. Там было ўсё: заявы бацькоў са згодай аддаць сваё дзіця ў беларускую школку, спіс вучняў, заява настаўніка, які даў згоду выкладаць у гэтай школе, бюджэт школы, дзе ўказаны заробак настаўніка. Нават была ўлётка -- "Не -- польскай школе!" Беларуская школка існавала і ў такой вёсачцы, як Яблонка, якой даўно няма на мапе. У Глыбокім актыўна збіралі грошы на пабудову Беларускай гімназіі. Ахвяраванні ішлі нават з Амерыкі... Вядома нават прозвішча дырэктара гімназіі. Не далі польскія ўлады дазволу пабудаваць гімназію. Што датычыць беларускіх школак, то неўзабаве польскія прынялі закон, ці будаўнічыя нормы, якой павінна быць школа: вышыня столі, памер вакон, памеры класа і г.д. Ніводная беларуская школка, якая размяшчалася у вясковай хаце, не падыходзіла пад гэтыя нормы. Беларускіх школак не стала! 
Беларусы, як тыя "хлопчыкі для біцця", "папялушка" -- ва ўсім вінаватыя: пры паляках -- у камунізме, пры гэтай уладзе -- у экстрэмізме і тэрарызме, у рускіх -- аб'ект анекдотаў пра тупых бульбашоў, у летувісаў -- як былыя іхнія рабы, а цяпер улезлі у вайну супраць Украіны...
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера