Найти
1
Палешучка/ответить/
28.01.2023
Забяры, Божа, да сябе ягоную бессмяротную душу. Палешук, толькі з таго боку мяжы. Ментальна палешукі і беларускія, і украінскія аднолькавыя. І значна бліжэйшыя паміж сабой, чым калі параўноўваць украінскіх палешукоў з украінцамі з усходу ці поўдня. Ёсць, канечне, уплыў дзяржавы, сістэмы адуакцыі і выхавання, але калі гаварыць па блізкасць па духу, то гэта менавіта так. Таму ён ваяваў з беларусамі. На нябёсах усе героі сустрэнуцца. Валадарства нябеснае і вечны супакой ўсім загінулым.
4
а.лея не з Палесся/ответить/
28.01.2023
Палешучка, палешукі такія чарнявенькія? вось ужо не думала...

"Ментальна палешукі і беларускія, і украінскія аднолькавыя. І значна бліжэйшыя паміж сабой, чым калі параўноўваць украінскіх палешукоў з украінцамі з усходу ці поўдня." навошта вы гэта гаворыце? навошта падзяляеце ўкраінцаў? але яднаеце беларускіх і украінскіх палешукоў? вы правакатар?
1
Паляшучка/ответить/
28.01.2023
Я сама родам з Палесся. У свой час, (савецкі) вучылася на працягу 5 гадоў разам з украінцамі з розных куткоў Украіны (Львоўшчыны, Жытоміршчыны, Данбасу і г.д.) Я не правакатар і нікога не падзяляю і не падзяляла ніколі. Маецца на ўвазе менталітэт. І палешукі сапраўды ў большасці чарнявенькія, бо яны патомкі плямёнаў яцвягаў, як сцвярджае гісторык Уладзімер Арлоў. Яшчэ з уласнага досведу магу абсалютна ўпэўнена сцвярджаць, што беларусы, напрыклад, ментальна значна бліжэй да латышоў, чымсьці да рускіх, бо маем з імі агульныя балцкія карані. Але ж тут не месца для дыскусій. Выратуй, Божа, душу раба твайго Руслана і даруй яму месца ў Валадарстве тваім на нябёсах.
2
а.лея не з Палесся/ответить/
28.01.2023
"Я сама родам з Палесся. У свой час, (савецкі) вучылася на працягу 5 гадоў разам з украінцамі з розных куткоў Украіны (Львоўшчыны, Жытоміршчыны, Данбасу і г.д.) Я"
дачка вайскоўца-маскоўца. так?

у нашым класе аднойчы таксама з'явіўся адзін чарнявы-кучаравы хлопчык. нам сказалі, што ён тыпу украінец... ён быў сынам вайскоўца. ён быў вызвалены ад уроку беларускай мовы..
3
а.лея не з Палесся/ответить/
28.01.2023
"Але ж тут не месца для дыскусій." а для чаго тут тады месца? для лозунгаў-заклікаў і малітв? разумею, што некаму ўсё карціць ПНР стварыць
0
левалюцыя філолагаў/ответить/
28.01.2023
"Гісторыя загінулага ўкраінца, які ваяваў поплеч з беларускімі добраахвотнікамі"
і хіба тапк правільна пісаць?
"Гісторыя ўкраінца, які ваяваў поплеч з беларускімі добраахвотнікамі, і загтнуў"
хіба не так? я не папраўляю. я пытаюся
1
левалюцыя філо лагаў/ответить/
29.01.2023
"значна бліжэй да" значна больш блізкія да - не? я не папраўляю. я пытаюся
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера