Найти
11.05.2012 / 11:592РусŁacБел

В «Ракете» можно будет посмотреть умное кино в креслах-мешках

В кинотеатре «Ракета» открывается кинозал повышенной комфортности и репертуарного качества.

Хутка ў кінатэатры «Ракета» адчыняецца кіназала павышанай камфортнасці і рэпертуарнай якасці, піша 34mag.net На другі паверх кінатэатра пераехаў праект Cinemascope – той, што круціў для нас разумнае кіно ў «Цэнтр-відэа» і па серадах рабіў гэта ў «Перамозе». 34mag ацаніў рамонт і пагутарыў з галоўнымі кінарамантыкамі Менска.

«Фатэляў пакуль няма, – папярэджвае Оля Надольская, палова праекту Cinemascope. – На днях прывязуць з Горадні». Другая палова праекта, Гера Глік, у гэты час расцягвае па кутах ужо прывезеныя фатэлі-мяшкі.

Хутка невялікі пакой блакітнага колеру ператворыцца ў кіназалу, дзе можна будзе пабачыць ранняга Кубрыка на Blu-ray, Хічкока ў HD ці нямое савецкае кіно на стужцы 8 мм.
Адзін Рамэра ведае, колькі колаў бюракратычнага пекла давялося прайсці арганізатарам.

Праект Cinemascope існуе з 2009 года і ёсць лагічнай рэінкарнацыяй кінаклубаў Менска 1990-х. Гера Глік пачаў займацца кінадзейнасцю яшчэ ў той рамантычны час, калі з Масквы напаўлегальна прывозілі фільмы Антаніёні на касетах. З цягам часу далучылася Оля – і нарадзіўся Cinemascope. Яны ладзілі паказы ў кінатэатры «Перамога» па серадах і працяглы час рабілі гэта ў «Цэнтр-відэа». Аднак сёлета ў лістападзе кіназалу ў «Сталіцы» зачынілі з-за нерэнтабельнасці і стварылі на яго месцы звышрэнтабельны зал гульнявых аўтаматаў. Настаў час змяніць месца дыслакацыі.

Менскі кінавідэапракат прапанаваў некалькі пляцовак, у тым ліку самы саўковы з існых кінатэатраў – «Ракету». «Калі мы прыйшлі сюды і пабачылі залу – штучныя кветкі, гномікаў і зайчыкаў на сцэне – быў шок», – успамінае Гера.
Амаль выпадкова трапілі на другі паверх – ён прызначаўся для вечарын «Каму за 60». Спачатку думалі проста замяніць сцёрты бабульчынымі абцасамі паркет – аднак мінімальнага рамонту аказалася недастаткова.

Праект залы распрацавала нейкая мадам з дзяржарганізацыі, «Менсккінавідэапракат» выдаткаваў грошы на рамонтныя працы. Экран, акустыка і гукаўзмацняльнікі прыехалі з «Цэнтра-відэа». Астатняе – апаратуру, частку мэблі, праектар – Гера і Оля набывалі за ўласныя грошы. «На чорны дзень не засталося нічога», – усміхаецца Оля. Пры тым, што з погляду грошай Cinemascope – сайд-праект для стваральнікаў. Гера працуе ў «Менсккінавідэапракаце», ён адказны за ўсю тыпаграфію, Оля – аглядальнікам на расійскім кінасайце. Аднак да пытанняў акупнасці яны ставяцца спакойна.

…Аднойчы пралетарскі раён ператворыцца ў тэрыторыю арт-сквотаў і расквітнее культурніцкімі ўстановамі. А пакуль рухавіком зменаў мае зрабіцца кіназала ў «Ракеце». З ідэалістычных мараў – зрабіць wi-fi, паставіць аўтаматы з ежай ды напоямі, сабраць кінабібліятэку, ладзіць абмеркаванні і дыскусійныя клубы.
У арганізатараў шмат відэа-арту – аднак для яго трэба адмысловая арганізацыя прасторы. Асаблівасці ініцыятыўнай дзейнасці ў Беларусі пакуль прытарможваюць гэтыя працэсы. Аднак прагрэс непазбежны – каб гэта зразумець, варта наведаць мясцовую прыбіральню, якая доўгі час была апошнім канцэнтраваным подыхам саўка. Разруха, хаця б у прыбіральнях, непазбежна знікае.

Фішачка 1. Субцітры

Фільмы будуць дэманстравацца на мове арыгінала з рускімі субцітрамі – гэта прынцыповая пазіцыя. Магчымыя рэдкія выключэнні – калі рэліз расійскі. Дарэчы, субцітры Оля кожны раз перакладаюць адмыслова – у стандартных шмат памылак, ад арфаграфічных да фактычных.

Фішачка 2. Фарматы

HD-DVD, Blu-ray. Плануюць дэманстраваць фільмы са стужак 8 і 16 мм – наўрад ці вы адшукаеце такое на пару соцень кіламетраў вакол.

Фішачка 3. Рэпертуар

Адзіныя, хто не выкарыстоўвае соты раз дзяржаўных запаснікаў і сам набывае пракатныя копіі стужак. Рэпертуар складаюць, зыходзячы з уласнага густу і таго, што здольныя набыць ва ўладальнікаў правоў. Першым часам будзе мікс з раней паказанага – Вэндэрс, Саўра, Хічкок ды інш. 19 мая з Масквы прыедзе з лекцыяй кіназнаўца Віктар Зацэпін, выдавец першай у Расіі кнігі пра Стэнлі Кубрыка. Гэтым распачнецца рэтраспектыва ранніх фільмаў майстра ў HD. Будзе шмат авангарднага і эксперыментальнага кіно, а ў наступным годзе плануецца паказ стужак групоўкі «Занзібар», прымеркаваны да гадавіны«чырвонага мая» 1968-га.

Кіназала ў кінатэатры «Ракета»

Працоўны завулак, 3 (ст. м. «Пралетарская»)

Колькасць месцаў: 30–40

Кошт квіткоў: 10 000 – 15 000

Працуе: серада – нядзеля. Выходныя – панядзелак, аўторак.

Сеансы: 19:00, 21:00 – будні,

17:00, 19:00, 21:00 – выходныя

Сачыце за падзеямі на сайце праекта Cinemascope.

34mag.net

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера