Алесь Чыгір, настаўнік з Бабруйску, бацька траіх малых дзяцей, якога звольнілі з працы за ўдзел у Дні Волі, сёньня прыкуў сябе да ліхтарнага слупа на галоўнай плошчы Бабруйску.

З прымяненьнем грубай фізычнай сілы былі затрыманыя і прысутныя журналісты, сярод іх і аўтарка гэтых здымкаў Юлія Дарашкевіч.

Журналістаў у другой палове дня выпусьцілі, аднак павыціралі большасьць зробленых імі фатаздымкаў.

18.40 Неўзабаве быў адпушчаны і Алесь Чыгір. Аднак празь некалькі хвілін пасьля таго, як ён вярнуўся дахаты, за ім прыехалі міліцыянты і адвезьлі ў адзін з бабруйскіх судоў. У гэты момант ідзе працэс.

Алесь Чыгір, настаўнік з Бабруйску, бацька траіх малых дзяцей, якога звольнілі з працы за ўдзел у Дні Волі, сёньня прыкуў сябе да ліхтарнага слупа на галоўнай плошчы Бабруйску.

Яго затрымалі і груба адвалаклі ў машыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?