На гэтых выходных выйшла беларускамоўная «Біблія для дзяцей» для смартфонаў. Праграма ад кампаній YouVersion i OneHope, якую ўжо спампавалі 10 мільёнаў чалавек па ўсім свеце, цяпер даступная і беларусам для iOS і Android прыладаў.

Праграма зроблена як падарожжа з сорак адной анімаванай інтэрактыўнай гісторыі. Дзеці змогуць прайсці шляхам прыгодаў вядомых біблейскіх персанажаў. Усе гутаркі герояў гульні агучаны на беларускую мову акцёрам Купалаўскага тэатра Паўлам Харланчуком. Пераклад і запіс зрабіла кампанія Кінаконг.

Гульня разлічана на дзяцей 6-8 год. Спампаваць гульню можна праз Play Store ці па спасылцы.

Каб пераключыць праграму на беларускую версію, трэба зайсці ў пункт «Settings», падпункт «Language».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0