Паглядзіце ўважліва на карцінку. Што першае вы на ёй заўважылі?

Маленькая дзяўчынка

Вашы страхі могуць быць звязаныя з траўматычным дзіцячым досведам. Яны наўрад ці нясуць вам пагрозу. У маленстве з намі здараецца шмат падзей, якія моцна ўплываюць на наша далейшае жыццё, і мы часцей за ўсё іх не ўсведамляем.

Матылёк

Калі вы перш за ўсё заўважылі матылька, гэта значыць, што вы той чалавек, які пастаянна шукае новыя магчымасці. Больш за ўсё вас пужае магчымасць прапусціць магчымасць ці нешта страціць.

Клубніцы

Калі першае, што вы заўважылі — гэта клубніцы, то вы баіцеся кахання ці баіцеся дарыць каханне таму чалавеку, з якім вы цяпер у адносінах, то-бок у вашай пары ёсць праблемы.

Павук

Калі вы перш за ўсё звярнулі ўвагу на павука, гэта не значыць, што вы баіцеся менавіта іх. Гэта проста азначае, што вы ўважлівыя да дэталяў. Ваш адзіны страх — няўпэўненасць, і вы, мусіць, асцярожны чалавек, для якога самае галоўнае — гэта бяспека.

Дрэвы

Калі вас перш за ўсё прывабілі на малюнку дрэвы, магчыма, вас турбуе старэнне. Вы таксама не жадаеце, каб іншыя ведалі ваш сапраўдны ўзрост.

Чэрап

У выпадку, калі перш за ўсё вы заўважылі чэрап, гэта можа значыць, што вы баіцеся страціць блізкіх і пастаянна турбуецеся наконт іх бяспекі. Некалі вы страцілі важнага чалавека, таму зараз у вас праблемы з блізкасцю да людзей.

Чытайце таксама:

Матэматычная загадка з японскага гатэля для жывёл. Вы знойдзеце на яе адказ?

Клас
6
Панылы сорам
41
Ха-ха
15
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
1