Сонца над Токіа. А над Нью-Ёркам агні.
Каваю пахне Парыж. А Стамбул пахлавою.
Ціха плывуць над зямлёю
Апошнія мірныя дні
Перад апошняй сусветнай вайною.

Марш Мендэльсона ў палацы Манака гучыць,
Правіцца баль, на вяселлі гуляе паўсвета,
Соладка п’ецца віно,
але ўсё-ткі на вуснах гарчыць
Перад апошняй вайною апошняе лета.

У Ватыкане моліцца Папа за мір,
У Аль-Хараме малітвы над храмам, як ветразі,
Ніл працякае, як вечна ён цёк, праз Каір — 
Ды ўжо паціху вада чырванее пры беразе.

Ціша над Крэвам, дзе лес поўны спелых суніц,
Але ўзгулі бамбавозы над замкам над Крэўскім —
І асыпаюцца ягады, падаюць кнігі с паліц:
Дантэ з Шэкспірам і Ніцшэ з Ф.М. Дастаеўскім.

Колькі прарокаў! І ўсе — пра канец. Пра сыход. 
Піфія ў Дэльфах. Ісая і Аўдзій. І Ванга.
Вось і танцуе Дэтройт свой апошні факстрот,
І Аргенціна танцуе апошняе танга.

Бліскае срэбрам на рынку Пусана луска,
Заўтра ўжо сейнеры выйсці не змогуць на ловы,
Новы «Лятучы галандец» — крэйсер «Масква»
Сёння ўваходзіць ва Усходняе мора…

Сталёва
Бліскаюць лодкі падводныя там, дзе кіты
Шляхам адвечным плывуць, дзе гарэзяць дэльфіны…
Піфія з Дэльфаў! Прарочыла гэта не ты!
І не Ісая прарочыў
Кроў Украіны!

Можна прарочыць такое, калі звар’яцець,
І калі ўбачыць, ступіўшы за ўсе небасхілы,
Як перад смерцю ўкраінскай красуецца руская смерць
Каля магілы.

На піраміды Егіпта цярушыцца вечнасці пыл.
«Жні, што пасееў», — напісана ў фіўскіх грабніцах.
І падымаюцца пылам і прахам з магіл
Дзеці і ўнукі, якім ужо не нарадзіцца.

А ў рэстаранах, у барах і пабах, ва ўсіх кабарэ,
Дзе куртызанка Еўропа спявае і грае,
Break. Перапынак. Бо жах куртызанку бярэ:
Божая Маці ў яе на руках памірае.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

1
Цэзоні / Ответить
05.07.2022
Даволі пафасна, але нядрэнна
0
IR / Ответить
05.07.2022
...А прарокi, якiя пяюць пра сыход, Ужо адыйшлi и нiколi не вернуцца з поля. А для прарокау, сення жывучых сярод Нашага часу i мкнуцца да новых шырот Можна узупэунiць цiкавы палет Свежых натхненняу пра новыя свежыя хвалi. И напэуна, што тыя надхненнi пра свет Ужо не павiнныя быць пра сыход и пра войны. Я не прарок?!... Але хтосьцi калисьцi сказау: " Жни што пасеяу!" Дык сей , што ты хочаш пажаць. Пэуна пажаць ты не хочаш " апошняе лета..." Сей пра спякотныя мирныя дни, Сей пра вяликiя ясныя хвали Светлага неба i яркага сонца у вачах, Найпрыгажэйшага колеру у свеце. Сей пра каханне и пра пачуцце... Сей пра бацькоускi Вялiкi завет... I пра бацькоу, што жывее жывых Не адказалi николi ни словам ни справай. Сей пра дзяцей и пра унукау, ...яны нарадзяцца! Сей пра водар шыпшын у Беларускiм Палессi Сей пра крык жураулеу и пра клекат буслоу... Сей пра усе, не скупися на добрыя словы и мэты... Пра жыцце. Поунай прыгаршняй сей пра жыцце и дышы поунай груддзью дышы... Бо жывыя. Мы жывыя!
0
IR / Ответить
06.07.2022
...А пророки, поющие об уходе, уже ушли и никогда не вернутся с поля. А для пророков, сегодня живущих среди Нашего времени и стремящихся к новым широтам, Вы можете воспользоваться интересной палитрой Свежих вдохновений и о новых свежих волнах. И я уверен, что эти вдохновения о мире больше не должны быть связаны с выходом на пенсию и войнами. Я не пророк?!... Но кто-то из Калистии сказал: "Что посеешь, то и пожнешь!" Так что сейте то, что хотите пожать. Ты не хочешь пожинать пеон "последнее лето..." Скажи о жарких мирных днях, Скажи о больших ясных волнах Яркого неба и ярком солнце в твоих глазах, Самый красивый цвет на свете. Разговоры о любви и чувствах... Разговоры о Великом Завете Отца... И об Отце, живом живом... Они никогда не отвечали ни словом, ни делом. Разговор о детях и внуках, ... они родятся! Разговоры о аромате шиповника в белорусской Полесье Разговоры о крике журавлей и кудахтанье аистов... Разговоры обо всем, не скупитесь на добрые слова и цели... О жизни. Вздыхать о жизни полной пригоршней и дышать полной грудью... Потому что они живые. Мы живы!
Показать все комментарии/ 6 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера