Святая Ганна (Saint Anne) — у хрысціянстве маці Багародзіцы, бабуля Ісуса Хрыста, жонка святога Іаакіма (St. Joachim), якая нарадзіла дачку цудоўным чынам пасля доўгіх гадоў бяздзетнага шлюбу.

Шанаванне Святой Ганны ў Лынтупах сягае ў гісторыю касцёла і мястэчка. 26 ліпеня 1900 года ва ўрачыстасць маці Багародзіцы ксёндз малітоўнага дома Мацей Бугяніс пасвяціў нарожны камень. Тым самым было распачата будаўніцтва новага касцёла на месцы драўлянага, які перад тым згарэў.

Касцёл Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах. Фота: Refrom.by

Сёння ў Андрэеўскім касцёле захоўваецца ікона «Святая Ганна» канца XVII — пачатку XIX стагоддзяў.

Святая Ганна лічыцца апякункаю сямейнага жыцця, жанчыны і нараджэння, а гэтаксама майстрыц і майстроў.

Фота: Reform.by

Фота: Reform.by

На галоўнай плошчы Лынтупаў адбыліся народныя гулляні, працаваў кірмаш мясцовых майстроў. Свята наведалі сотні чалавек.

Фота: Reform.by

Фота: Reform.by

Фота: Reform.by

Лынтупскі храм сёння гэтаксама вядомы тым, што ў ім служыць ксёндз Аляксандр Баран, які быў затрыманы ў сакавіку гэтага года за «несакцыянаваная пікетаванне» і «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пробашч прабыў за кратамі шэсць сутак.

Источник: 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера