Толькі б да восені зноў дацягнуць,
як хлопчыку-лётчыку да аэрадрома.
Шкода, што птушкі цяпер лятуць
каб не вяртацца болей дадому.
Тут бы хапіла месца ўсім…
Стыне буслянка над кінутай хатай.
Вось сімвал твой новы — сказаў бы Максім,
але ён у Ялце і там свае страты.
Хоць час прамінуў, а гарчэе ўсё дым.
Хлопчык кудлаціць сівое валоссе…
Штоночы той жа сон — пад трымерам Тваім
ізноўку без пары ўкладаецца калоссе.





