Фото: Фейсбук
мой дом згарэў. я вынесла з агню
адзіны скарб — напаўжывую мову.
цяпер брыду разгублена, звіню
ў званочак-верш, бяздомная карова.
але так добра ўсцяж ісці адной:
так ззяюць травы, так пяе калоссе…
што ўжо ўсё роўна, хто там ёсць за мной
і колькі там да смерці засталося…






ну што зробіш. прыміце мае спачуванні
я бачыла вашыя вочы. хоць вы й пыталіся схаваць іх за чорнымі акулярамі і супраць сонца