У Беларусі падрыхтаваны праект дзяржаўнага рашэння, якое прадугледжвае спагнанне платы з грамадзян, якія не працуюць і не ўдзельнічаюць у фарміраванні даходнай часткі бюджэту шляхам выплаты падаткаў, але з'яўляюцца спажыўцамі сацыяльных паслуг.

«Цяпер ва ўрадзе разглядаецца пытанне аб устанаўленні для грамадзян, якія не ўдзельнічаюць у фарміраванні даходнай часткі бюджэту шляхам выплаты падаткаў, бо яны нідзе фармальна не працуюць, але тым не менш карыстаюцца сацыяльнымі выгодамі, якія фінансуюцца з бюджэту», — заявіла начальнік галоўнага кіравання фінансавання сацыяльнай сферы і навукі Міністэрства фінансаў Беларусі Святлана Крэтава ў аўторак у беларускім парламенце.

Плануемы «падатак на дармаедаў» складзе 2,6 мільёна рублёў на год - гэта каля $280.

Паводле падлікаў прэм'ера-міністра Міхаіла Мяніковіча, у Беларусі налічваецца каля 500 тысяч чалавек, якія нідзе не працуюць, але не становяцца на ўліку па беспрацоўю.

Калі сабраць грошы з кожнага з іх, бюджэт атрымае дадатковыя $140 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?