Ці ўяўляе пагрозу нацыянальнай бясьпецы нашай краіны знаходжаньне пераважнай большасьці насельніцтва ў расейскім «інфармацыйным полі»? Якім чынам дзяржава і грамадзтва могуць і павінны супрацьстаяць розным формам замежнай інфармацыйнай агрэсіі? Якія ўрокі мусіць вынесьці для сябе Беларусь, у пляне інфармацыйнай бясьпекі, з падзеяў ва Ўкраіне?
На гэтыя ды іншыя пытаньні будуць шукаць адказ удзельнікі панэльнай дыскусіі, арганізаванай Партыяй БНФ на тэму «Сучасная інфармацыйная вайна: урокі ўкраінскіх падзеяў для Беларусі». Глядзіце анлайн з дыскусіі «Сучасная інфармацыйная вайна: урокі ўкраінскіх падзеяў для Беларусі» на «Нашай Ніве» сёння, 7 ліпеня, а 18-й.
У дыскусіі возьмуць удзел:
Паўлюк Быкоўскі – медыя-аналітык, журналіст штотыднёвіка «Белорусы і рынок»;
Дзяніс Лаўнікевіч – аглядальнік выданьня «БДГ. Деловая газета», уласны карэспандэнт «Газета.Ru» у Беларусі;
Андрэй Паратнікаў – спецыяліст па пытаньнях бясьпекі, кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog
Мадэратар: Ігар Лялькоў – гісторык, намесьнік старшыні Партыі БНФ, старшыня Інфармацыйнай камісіі Партыі БНФ.