Расійскі блогер Дзмітрый Пісанка стварыў з мноства відэа з борту Міжнароднай касмічнай станцыі неверагодна прыгожы таймлапс.

«Сотні гігабайт звестак. Месяц апрацоўкі. 6000 кадраў цудоўнага космасу», — апісвае відэа аўтар.

Ён даведаўся, што з сайта NASA можна вольна атрымаць здымкі з МКС і паўгода выношваў ідэю відэа. Са 100 тысяч файлаў за пару дзён ён атрымаў відэа на 40 хвілін, тры дні і тры ночы адглядаў яго ў пошуках самых цікавых кадраў, затым тры месяцы шукаў адпаведны саўндтрэк.

Па выніках пошукаў касмічнае відэа ў разрозненні 4K прайграецца пад кампанзіцыю Ludovico Einaudi «Experience».

Сыходныя файлы, што Пісарэнка выкарыстаў для відэа, можна спампаваць тут (FullHD з высокім бітрэйтам) ці тут (4K з ніжэйшым бітрэйтам), па абедзвюх спасылках відэа памерам больш за 1 Гб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?