У інтэрнэце з'явіліся аб'явы пра набор масоўкі для акцыі «Несмяротны полк», што мае прайсці ў Маскве на 9 мая. 

Прапановы змяшчаюцца на сайце massovki.ru.

Аўтары паведамляюць, што заплоцяць па 800 рублей (каля 240 тысяч беларускіх рублёў) за ўдзел у «здымках дакументальнага кіно». 

«Па сюжэце вы — удзельнік шэсця «Несмяротны полк». Усе ўдзельнікі будуць несці канструкцыі з партрэтамі. Калі ласка, разлічвайце свае магчымасці. Адзенне параднае, мусіць пасаваць да Дня Перамогі, без палосачак і гарошку», — гаворыцца таксама ў аб'яве. 

Але цікава, што на тым жа самым сайце ёсць аналагічная абвестка, толькі з тым удакладненнем, што патрабуюцца «прыгожыя» і «адухаўлёныя» твары. 

Людзям, што адпавядаюць гэтым крытэрыям, абяцаюць заплаціць ужо на 200 рублёў больш. 

Акцыя «Несмяротны полк» — зусім нядаўняе наватарства з Расіі. 

Удзельнікі гэтай акцыі па задуме мусяць несці партрэты сваіх сваякоў, што бралі ўдзел у Другой сусветнай вайне. 

Летась такое шэсце прайшло ў Маскве, сярод дэманстрантаў быў і Уладзімір Пуцін. 

Сёлета акцыя «Несмяротны полк» пройдзе і ў некаторых гарадах Беларусі, нават невялікіх

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0