У Рагачове на пешаходным пераходзе адной з цэнтральных вуліц горада аўтамабіль «Аўдзі S6» насмерць збіў 47-гадовую жанчыну, паведамілі ў Гомельскай абласной Дзяржаўтаінспекцыі.

Трагедыя адбылася ўвечары 17 кастрычніка. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына пераходзіла дарогу па пазначаным нерэгуляваным пешаходным пераходзе. За рулём аўтамабіля быў 28-гадовы мясцовы жыхар. У выніку наезду жанчына з-за атрыманых траўмаў загінула на месцы здарэння. Ёсць здагадка, што прычынай ДТЗ стала перавышэнне хуткасці руху аўтамабіля. У момант здарэння на дадзеным участку дарогі не працавала вулічнае асвятленне.

Па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Кіроўца затрыманы і заключаны пад варту. За апошнія два гады мужчына неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?