Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты дадуць Паўночнай Карэі «вельмі рашучы» адказ на чарговы запуск ракеты.
Такую заяву амерыканскі прэзідэнт зрабіў на сумеснай прэс-канферэнцыі пасля перамоваў з прэм'ерам Канады Джасцінам Трудо.
«Відавочна, што Паўночная Карэя з'яўляецца вялікай, вялікай праблемай. І мы будзем разбірацца з ёй вельмі сур'ёзна», - прыводзіць словы Трамп Reuters.
Падрабязнасці таго, як ЗША адрэагуюць на дзеянні Паўночнай Карэі, Трамп не прывёў.
0
0
0
0
0
0