Дэпутаты Дзярждумы РФ прынялі ў першым чытанні законапраекты, якія дазваляюць адмяняць раней прынятыя рашэнні аб прадастаўленні расійскага грамадзянства замежнікам, калі яны былі асуджаныя за тэрарызм і экстрэмізм. Папраўкі былі ўнесеныя ў парламент пасля тэракту ў Пецярбургу, піша ВВС.

Дэпутаты прагаласавалі аднагалосна.

Папраўкі падтрымалі ў сваіх выступленнях прадстаўнікі ўсіх фракцый. «Мы гаворым аб тым, што любы, хто прыязджае да нас з мэтамі тэрарызму, ніколі не будзе грамадзянінам Расіі», — сказала віцэ-спікер Ірына Яравая.

Толькі дэпутат ад ЛДПР Сяргей Іваноў заўважыў: «Няўжо вы лічыце, што чалавеку, які ідзе на здзяйсненне тэракту, будзе дрэнна таму, што пасля таго, як ён сябе падарве, яго пазбавяць грамадзянства?»

Іваноў прапанаваў больш радыкальную меру — вяртанне смяротнага пакарання. Але яго фракцыя ўсё роўна прагаласавала «за».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?