«Не «прарасійская актывістка», а правакатарка і дрэнь, якая сваімі абвінавачваннямі ў адрас беларускай дзяржавы выконвала задачу заходніх куратараў па ўнясенні разладу ў беларуска-расійскія адносіны», — напісаў Азаронак.

Як сцвярджае прапагандыст, Мірсалімава мае прамую сувязь з «Суздальцавым з ВШЭ, выхавальнікам даволі вядомага Дзмітрыя Балкунца, які цяпер сядзіць у Варшаве, сярод самых кончаных русафобаў».

А канал BRIEF, які, як лічыць Азаронак, абараняе Мірсалімаву ў Маскве, — «адрыжка лібероіднай памыйніцы» «Эхо Москвы». «Больш гідкую і больш русафобскую клааку складана знайсці», — выводзіць сувязі Мірсалімавай з расійскімі лібераламі Азаронак. 

Прапагандыст даводзіць, што і ў Расіі змагаюцца з няправільнымі Z-патрыётамі — «персанажамі тыпу Гіркіна, Кагарліцкага і іншых», бо «краіна вядзе баявыя дзеянні». «Мы — прыфрантавая дзяржава, якая ўступае ў доўгачасовы электаральны цыкл», — тлумачыць важнасць барацьбы Азаронак. 

Да кучы ён піша, што «такія вось «прарасійскія» заўсёды вельмі добра знаходзяць паразуменне з так званымі нацыяналістамі». 

«Адны пачынаюць на роўным месцы абражаць беларускую мову, іншыя пачынаюць у адказ лямантаваць і патрабаваць перакласці на беларускую ўсё на свеце. На справе — адна каманда. Разбуральнікі дзяржавы», — піша ён.

Азаронак сказаў, што Мірсалімаву прасілі «спыніць беларусафобію», але тая не зразумела:

«Патрыятычныя каналы не раз намякалі «актывістцы» спыніць беларусафобію. У адказ дупа вырыгвалася тыднямі гаўнаструменем».

Паводле яго, Z-актывістка Мірсалімава — прадукт «мяккай сілы» Захада. Але «беларускія праваахоўнікі гэтую гульню ламалі, ламаюць і будуць ламаць», а «правакатары будуць не весці каналы, а будаваць іх».

Чытайце таксама:

«Па такіх «абвінавачаннях» можна перасаджаць усіх прыкормленых прапагандыстаў». Прарасійская сталіністка Мірсалімава пракаментавала сваю справу

У Віцебску судзяць прарасійскую сталіністку Мірсалімаву

«Аншлага на канцэрце да Дня Расіі не было. Падтрымка Расіі беларусамі ніякая» — Мірсалімава

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
68
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5