Тэлеграм-канал праўладнага агенцтва «Бабруйск медыя» апублікаваў відэа з затрыманым жыхаром Кіраўска, якога абвінавачваюць у сувязі з ініцыятывай «Кааліцыя пратэсных двароў».

У сюжэце інфармацыйнага агенцтва кажуць, што затрыманага завуць Юрый Аверкаў. Ён з'яўляецца адміністратарам «дэструктыўнага тэлеграм-канала» Кіраўска. У роліку закадравы голас паведамляе, што мужчына ў канале заклікаў людзей выходзіць на вуліцы і «парушаць грамадскі парадак». Таксама Аверкаў нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

На камеру мужчына кажа, што пісаў у бот «Перамогі» каб спытаць: ці можна давяраць плану «Перамога».

У сюжэце закадравы голас дадае, што ў снежні мужчына «зноў зазнаў уплыў дэструктыўных каналаў», у якіх заклікалі ісці на выбарчыя ўчасткі, запомніць аднаго з чальцоў камісіі і прасачыць за ім падчас вяртання дадому. Таксама, па словах вядучай, беларусаў заклікалі ставіць на ўчастках схаваныя камеры, каб зафіксаваць парушэнні падліку галасоў.

Чым канкрэтна займаўся мужчына, невядома. У роліку выкарыстоўваюць скрыншоты паведамленняў ад ініцыятывы «Кааліцыі пратэсных двароў». 20 лютага аб'яднанне заявіла, што сілавікі пачалі «кампанію дыскрэдытацыі і дэзінфармацыі», і прыклалі скрыншот з назвамі фэйкавых каналаў, піша «Медыязона».

У лістападзе КДБ прызнаў «Кааліцыю пратэсных двароў» «экстрэмісцкім фармаваннем». Яго ўдзельнікамі ведамства назвала Дзяніса Баранава і Віталя Іванова.

Чытайце таксама:

Кандыдат-спойлер пра ўдзел у выбарах: «Я — камуніст з вялікім стажам. Партыя сказала «трэба» — значыць, трэба»

Магілёўская дэпутатка Палаты знялася пасярод выбараў. І што, давядзецца перамагаць яе спарынг-партнёрцы?

ЦВК сцвярджае, што датэрмінова прагаласаваў ужо кожны чацвёрты

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
14