Кірмаш Казюкі ў Вільні. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Кірмаш Казюкі ў Вільні. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Арганізацыя Diversity development group разам з Інстытутам сацыялогіі літоўскага цэнтра сацыяльных навук правялі апытанне сярод жыхароў Літвы пра тое, як яны ставяцца да розных уразлівых групаў людзей (асабліва мігрантаў). Апытаныя былі больш за 1000 жыхароў Літвы, не толькі ў гарадах, але і ў вёсках. Даследчыкі ацэньваюць пагрэшнасць у +/— 3%.

Першае пытанне было пра тое, з кім літоўцы не хочуць жыць побач. Сярод мігрантаў у групу ўключылі беларусаў, украінцаў і расіян, а таксама «іншых мігрантаў».

Побач з беларусамі не хацелі б жыць 18% літоўцаў, як і з мігрантамі з іншых краінаў. Да ўкраінцаў стаўленне троху лепшае (12%).

Адчувальна горш літоўцы ставяцца да людзей з псіхічнымі разладамі (65% не хацелі б жыць з імі побач), геяў (54%) і мусульман (46%). За імі — расіяне (36%) і людзі, якія не размаўляюць па-літоўску (22%).

Наступным пытаннем было «З кім вы не хацелі б працаваць разам?».

Побач з беларусамі не хацелі б працаваць толькі 12% літоўцаў, на пару адсоткаў больш — з іншымі мігрантамі. Абагналі беларусаў толькі ўкраінцы — з імі не хацела б працаваць 8% літоўцаў.

Сярод антылідараў — людзі з псіхічнымі захворваннямі (супраць сумеснай працы з імі выказаліся 61%) і геі (40%). Але на трэцяе месца выйшаў моўны фактар — 34% не хацелі б працаваць з тымі, хто не размаўляе па-літоўску і 33% — з расіянамі. Мусульмане пасярэдзіне спісу (22%). Такім чынам, літоўская мова вельмі важная для літоўцаў, асабліва ў працоўных зносінах.

З кім не хацелі б жыць і працаваць літоўцы. Даныя: Diversity development group

З кім не хацелі б жыць і працаваць літоўцы. Даныя: Diversity development group

Сярод мігрантаў літоўцы вельмі непрыхільна ставяцца да тых, хто перасякае мяжу з парушэннем закону (86% супраць таго, каб пакідаць іх у Літве). Да палітычных бежанцаў стаўленне змяшанае — каля 44% «за» і 47% «супраць». Прычым агулам колькасць прыезджых вельмі турбуе літоўцаў. 87% лічаць, што іх усё болей, а 79% — што ўжо хопіць.

Пры гэтым ставяцца яны да іх больш-менш нармальна: у пытаннях пра дапамогу бежанцам большасць літоўцаў лічаць, што яны маюць права на адукацыю для дзяцей, медыцыну, юрыдычныя паслугі і бясплатныя курсы літоўскай мовы.

Адметна, што большасць літоўцаў, згодна з апытаннем, чула пра мігрантаў толькі з медыя. Толькі 36% бачылі ці асабіста знаёмыя з украінскімі бежанцамі і 4% бачылі ўжывую палітычных уцекачоў.

Чытайце таксама:

«Хачу зрабіць Пазняка персонай нон-грата» — літоўскі актывіст

Праблема «ліцвінізму» не можа стаць палітычнай, бо беларусам не цесна ў межах сваёй краіны — гісторык Пашкевіч

Чаму літоўцы баяцца літвінізму

Клас
10
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3