Яндэкс-панарама

Яндэкс-панарама

Рух усіх відаў транспарту будзе абмежаваны на пэўным участку вуліцы Розы Люксембург, гэта прадугледжана рашэннем Мінгарвыканкама №937 ад 7 сакавіка, якое ў сераду афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Часовае абмежаванне руху транспартных сродкаў і аўтамабіляў уводзіцца па вуліцы Розы Люксембург ад жылога дома №158 да дома №161 з 00:00 25 сакавіка да 00:00 20 мая. Гэта значыць рух на гэтым участку будзе перакрыты амаль на два месяцы.

Таксама з 25 сакавіка будуць адмененыя чатыры аўтобусныя маршруты — №182с «ДС Каменная Горка-5 — ДС Сухарава-5», №188c «Брылевічы — Школа №188», №192 «Першамайская — гімназія №41» і №196с «ДС Малінаўка-4 — завулак Соф'і Кавалеўскай».

Курсіраваць гэтыя аўтобусы не будуць амаль тыдзень — да 30 сакавіка. Гэта звязана з вясновымі канікуламі ў школьнікаў.

Чытайце таксама:

Грамадскі транспарт у Мінску атрымае прыярытэт на святлафорах

У Мінску з'явяцца новыя трамваі

У Мінску забаранілі катацца на самакатах узімку і яшчэ чатыры тыдні

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0