Памочнік лекара філіяла адной з медустаноў Віцебска знішчыла больш за 4,5 тысячы доз вакцыны супраць каранавіруса на агульную суму больш чым у 52,5 тысячы рублёў.
Са снежня 2021 года да чэрвеня 2022-га медработніца наўмысна ўнесла ў журнал уліку завышаную колькасць выкарыстаных вакцын супраць кавіду, паведамляе vitebsk.biz.
Пасля, каб пазбегнуць крытыкі з боку начальства, памочніца лекара знішчыла вялікую колькасць доз прэпарата. Цяпер ёй пагражае ад 7 да 12 гадоў турмы за наўмыснае знішчэнне дзяржмаёмасці ў буйным памеры.
Чытайце таксама:
«У маім калектыве з 20 чалавек прышчэпку зрабілі два — астатнія вакцыны вылілі ва ўмывальнік»
Не толькі ў Беларусі. У краінах ЕС знішчылі вакцын супраць кавіду на чатыры мільярды еўра