Тамадж Салехі. Фота: сацыяльныя сеткі

Тамадж Салехі. Фота: сацыяльныя сеткі

Улады Ірана прыгаварылі да смяротнай кары папулярнага рэпера Тамаджа Салехі, які ўдзельнічаў у антыўрадавых пратэстах 2022—2023 гадоў. Аб гэтым паведамляюць агенцтва Reuters і праваабарончая арганізацыя Iran Human Rights (IHR).

Праваабаронцы ўдакладнілі, што Салехі прызналі вінаватым у «распаўсюдзе карупцыі на зямлі» (тэрмін, які іранскія ўлады выкарыстоўваюць для абазначэння шырокага кола злачынстваў, у тым ліку звязаных з ісламскай мараллю), піша «Настоящее время».

Адвакат Салехі Мустафа Нэлі заявіў, што будзе абскарджваць смяротны прысуд.

Артыста затрымалі і пасля арыштавалі ў кастрычніку 2022 года. Яго абвінавацілі ў падтрымцы пратэстоўцаў супраць урада, у тым ліку, у сваіх песнях і публічных выказваннях. У 2023 годзе Вярхоўны суд Ірана прыгаварыў Салехі да шасці гадоў і трох месяцаў турмы.

Чытайце таксама:

У Іране суд прыгаварыў да смерці начальніка паліцыі за забойства пратэстоўца. Што?

Улады Ірана не далі паехаць на цырымонію ўручэння прэміі Сахарава сям'і дзяўчыны, забітай за няправільнае нашэнне хіджабу

Памерла 16-гадовая іранка, якая патрапіла ў кому пасля затрымання за адсутнасць хіджаба

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3