Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што ноччу расейскае войска атакавала Украіну з дапамогай 34 крылатых і балістычных ракет, з якіх 21 удалося збіць.

Як паведамілі ў прыватнай энергакампаніі ДПЭК, з-за атакі сур'ёзна пацярпелі чатыры электрастанцыі. Ёсць пацярпелыя, ім аказваюць дапамогу, колькасць параненых не ўдакладняецца.

Міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка паведаміў, што былі атакаваныя аб'екты ў Днепрапятроўскай, Івана-Франкоўскай і Львоўскай абласцях.

У Харкаве пад удар патрапіла псіхіятрычная бальніца. У момант атакі ў медыцынскай установе знаходзілася каля тысячы чалавек — 900 пацыентаў і яшчэ 250 работнікаў.

«На шчасце, ракеты патрапілі ў зямлю, а не ў карпусы медустановы — у адваротным выпадку цяжка ўявіць колькасць загінулых і пацярпелых. Ёсць адзін паранены чалавек, ступень — лёгкая», — паведаміў кіраўнік горада Ігар Церахаў.

Чытайце таксама:

Расійская армія развівае наступ у Данецкай вобласці. Украінскія вайскоўцы адчайна спрабуюць стабілізаваць фронт

Дзярждэпартамент пацвердзіў, што ЗША ўжо перадалі Украіне ракеты ATACMS. І неўзабаве перададуць яшчэ

Пентагон неадкладна накіроўвае на падтрымку Украіны зброю на мільярд даляраў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12