Мінск-навіны

Мінск-навіны

Аляксандр Церахаў удакладніў, што некалькі гадоў таму пачалі распрацоўку дакументацыі для будаўніцтва гэтага комплексу. Сёлета пляцоўку расчысцілі, і цяпер засталося дачакацца апошніх дазвольных дакументаў.

Дырэктар «Мінскбуда» падкрэсліў, што «праз месяц-паўтара» пачнуць асваенне гэтай тэрыторыі. У выніку ў мікрараёне размесцяцца дамы зменнай паверхавасці з сучаснымі фасадамі. На першых паверхах будуць памяшканні для малога бізнэсу, у тым ліку для розных кафэ і іншых аб'ектаў.

Па словах Аляксандра Церахава, кватэры такога фармату пакуль рэдка сустракаюцца, але карыстаюцца папулярнасцю. Іх асаблівасці — асобныя гардэробныя і вокны ў санвузлах.

Кіраўнік «Мінскбуда» ўдакладніў, што «такія вось модныя» фішкі «сёння вельмі запатрабаваныя ў моладзі і на рынку жылля».

Абяцаюць таксама абсталяваныя гульнявыя пляцоўкі і дастатковую колькасць машына-месцаў.

Чытайце таксама:

У Мінску прадаецца смарт-кватэра памерам 15 квадратаў. Ці то студыя, ці то кавалерка, і цана кусаецца

У Мінску прадаюць элітную кватэру з відам на плошчу Перамогі. Колькі просяць?

У цэнтры Мінска прадаецца «сталінка» з трохкутнай прыбіральняй і голымі цаглінамі ў інтэр'еры

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
0