Канал піша, што «Карозія металу» перавыдала свой альбом 96 года «Затрымайце цягнік і забіце машыніста», на вокладцы якога намаляваны Пуцін, які ўзвышаецца над цягніком, а таксама подпіс «Забіце машыніста».

Апроч альбома, гурт выпусціў мерч з той жа выявай, што і на вокладцы. 

Таксама адзначаецца, што ў альбом бонус-трэкам увайшла песня «Чалавек са шрамам» з арыгінальным тэкстам: «Ніколі не давярай чалавеку са шрамам, пальцы яго рук слізгаюць па табе. Гэты чалавек з зубамі вампіра — Пуцін, любіць трупы ў Дняпроўскай вадзе!»

Увечары 27 красавіка Расгвардыя ўварвалася ў клуб «Нянавісць», дзе праходзіў канцэрт трэш-метал-гурта «Карозія металу». Мяркуючы па відэа, гледачам загадалі легчы тварам у падлогу, некаторых з іх збілі. 

Лідара гурта Сяргея «Павука» Траецкага і двух гітарыстаў даставілі ў аддзел паліцыі. Ім паставілі ў віну прапаганду нацысцкай сімволікі. Па словах дырэктара групы Марыі Руновай, падставай для затрымання стаў мерч групы, на якім былі намаляваныя «старажытнаславянскія сімвалы ў выглядзе розных вобразаў сонца з загнутымі па крузе промнямі». 

Пазней Сяргей Троіцкі заявіў, што бубнач «Карозіі металу» трапіў у кому пасля затрымання на канцэрце, а гурт спыняе дзейнасць.

Чытайце таксама:

Нечаканы працяг кар’еры Сашы Грэй. Чым цяпер займаецца былая зорка фільмаў для дарослых?

«Пугачова пагрузілася ў свет пошласці». «Расія 1» патлумачыла, як цяпер трэба ставіцца да Пугачовай

Нявестка Лукашэнкі атрымала ў Расіі дыплом на прэміі «Шансон года — 2024»

label.reaction.like
4
label.reaction.facepalm
1
label.reaction.smile
2
label.reaction.omg
3
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
10