Лукашэнка сказаў, што невыпадкова на Вялікдзень прыехаў у храм менавіта паблізу Дняпра. Паводле яго слоў, гэтая рака «спрадвеку абʼядноўвала тры брацкія славянскія народы — беларусаў, рускіх і ўкраінцаў». 

«Абсалютна перакананы, што нашымі малітвамі мы вернемся да тых часоў, калі нашы народы будуць разам», — сказаў ён. 

Таксама ён выказаў надзею на мір для «братняга народа». 

«Мы вельмі спадзяемся, што гэты светлы месяц май падорыць мір нашаму брацкаму народу. Калі час выбраў нас, мы павінны захаваць мір і спакой на нашай зямлі», — цытуе ягоныя словы «Пул першага».

Чытайце таксама:

Намеснік кіраўніка ГУР: Украіна не зможа перамагчы Расію толькі на полі бою

Кулеба: Украіна можа пачаць перамовы з Расіяй пасля чэрвеньскай канферэнцыі ў Швейцарыі

Беларусь не атрымала запрашэння да ўдзелу ў Саміце міру ў Швейцарыі — Алейнік

Клас
6
Панылы сорам
17
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
14