Джаан Роўлінг. Фота: Bruce Glikas / Bruce Glikas / FilmMagic / Getty Images

Джаан Роўлінг. Фота: Bruce Glikas / Bruce Glikas / FilmMagic / Getty Images

Брытанская пісьменніца Джаан Роўлінг плануе выпусціць яшчэ шэсць кніг, пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю The Times.

«У мяне ёсць тая, якую я зараз пішу. Наперадзе яшчэ дзве пра дэтэктыва Кармарана Страйка, а потым яшчэ тры кнігі, да якіх я вельмі хачу дабрацца», — распавяла яна.

Роўлінг падзялілася, што завяршэнне серыі раманаў пра Гары Потэра было цяжкай стратай, паколькі яна магла паглыбіцца ў працу над гісторыяй хлопчыка-чараўніка, збегшы ад праблем у жыцці. З іншага боку, пісьменніца задаволеная, што «ўсё скончылася».

Серыя кніг пра Гары Потэра выходзіла з 1997 па 2007 год і прынесла Джаан Роўлінг сусветную славу. Усе часткі гэтай серыі ўваходзяць у дваццатку самых прадаваных кніг усіх часоў. 

Першы дэтэктыў пра Кармарана Страйка і Робін Элакот — «Кліч зязюлі» — выйшаў у 2013 годзе пад псеўданімам Роберт Гэлбрэйт і адразу стаў бэстсэлерам.

Пасля гэтага Роўлінг выпусціла яшчэ шэсць дэтэктываў. Пазней з'явіўся серыял Бі-бі-сі «Страйк».

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Роўлінг забараніла перакладаць свае кнігі на рускую мову, а па-беларуску яе дэтэктывы, якія ў XXI стагоддзі сталі залатым эталонам крымінальнага жанру, не выходзяць.

Чытайце таксама:

Ці выйдуць апошнія дэтэктывы Роўлінг і Несбё па-беларуску?

Кніга ўнука выхадцаў з Беларусі займае пятае месца ў топ-100 найлепшых дэтэктываў свету

Джаан Роўлінг могуць арыштаваць

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0