Паводка ў Рыу-Грандзі-ду-Сул. Фота: Carlos Macedo / AP

Паводка ў Рыу-Грандзі-ду-Сул. Фота: Carlos Macedo / AP

Улады краіны афіцыйна паведамілі аб як мінімум 58 загінулых, пры гэтым 67 чалавек да гэтага часу лічацца зніклымі без вестак, піша Bild.

Губернатар бразільскага штата Рыу-Грандзі-ду-Сул Эдуарда Лейтэ назваў гэтую паводку «самай страшнай катастрофай» у гісторыі рэгіёну. Пад ваду пайшлі амаль пяць тысяч дамоў, шматлікія масты атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні.

Паводле звестак бразільскай геалагічнай службы, узровень вады зараз перавышае ўзровень гістарычнай паводкі, якая адбылася на поўдні Бразіліі ў 1941 годзе.

У некаторых гарадах узровень вады дасягнуў самага высокага ўзроўню з пачатку назіранняў амаль 150 гадоў таму.

«На жаль, мы з'яўляемся сведкамі гістарычнай катастрофы. Матэрыяльны ўрон велізарны, але наша галоўная задача на дадзены момант — выратаванне людзей», — сказаў Лейтэ на сустрэчы з прэзідэнтам Бразіліі Луісам Інасіу Лула да Сілвай.

Адзначаецца, што ў штаце Рыу-Грандзі-ду-Сул пацярпелі больш за 100 населеных пунктаў, уключаючы сталіцу Порту-Алегры.

Чытайце таксама:

У Кітаі абрынулася хуткасная аўтамагістраль, дзясяткі загінулых і параненых

У расійскім Орску ўзніклі вялікія праблемы з вадой з-за маштабнай паводкі

Самалёт «Белавія» не трапіў у Дубай з-за стыхіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0