Фота: Mash
Атацы падвергліся дзве «Газэлі», яны везлі супрацоўнікаў на прадпрыемства, гэта адбылося каля вёскі Бярозаўка, удакладніў Гладкоў.
«Агра-Белагор'е» ўваходзіць у лік вядучых вытворцаў свініны ў Расіі, гэта адна з найбуйнейшых па колькасці супрацоўнікаў кампанія ў рэгіёне, усяго ў ёй працуюць прыкладна 9 тыс. чалавек, Уся вытворчасць знаходзіцца ў Белгародскай вобласці.
Паводле звестак Гладкова, параненыя 35 чалавек, сярод іх двое дзяцей з павярхоўнымі траўмамі. Цяпер дактары аперуюць мужчыну з пранікальным раненнем брушной поласці, яго стан ацэньваюць як цяжкі. Астатнія атрымалі аскепкавыя раненні рознай ступені цяжкасці, іх даставілі ў мясцовыя бальніцы.