Ягор Зенчанка

Ягор Зенчанка

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 30 красавіка вынес прысуд вядомаму ў горадзе шоўмену і вядучаму фестываляў Ягору Зенчанку, абвінаваціўшы яго ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Аксана Шавякова, піша «Вясна».

Дата затрымання Ягора пакуль невядомая.

Ягор Зенчанка арганізоўваў і праводзіў у Гомелі масавыя мерапрыемствы. Сярод іх — «Найлепшы выпускны», закрыццё мотасезона на Палессі, арганізоўваў канцэрты Алены Ваенгі, Льва Лешчанкі, праводзіў дні горада Гомеля.

Суддзя пакарала Ягора двума гадамі калоніі, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Адразу шасцярых беларусаў завочна асудзілі за ўдзел у мірных сходах

Асуджанаму на 19 гадоў калоніі анархісту Дзмітрыю Разановічу дадалі дзевяць месяцаў зняволення

За два месяцы да сканчэння тэрміну на Змітра Дашкевіча зноў завялі крымінальную справу

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
9