Томаш Шміт на прэс-канферэнцыі ў Мінску, 6 мая

 Томаш Шміт на прэс-канферэнцыі ў Мінску, 6 мая

Журналісты money.pl паглядзелі дэкларацыю Томаша Шміта за 2022 год — дэкларацыя за 2023 год будзе апублікавана толькі ў другой палове гэтага года. 

З дэкларацыі Шміта вынікае, што яго заробак — больш за 22,5 тысячы злотых штомесяц (каля 5,5 тысяч даляраў). Ён не валодае ніякай нерухомасцю або рухомай маёмасцю, акрамя Skoda Fabia, 2015 года. 

Затое ў Шміта вялізарныя даўгі — пазыкі і крэдыты на суму 584 тысяч злотых — каля 145 тысяч даляраў. 

Суддзя Томаш Шміт даў 6 мая прэс-канферэнцыю ў Мінску. Ён заявіў, што падпісаў заяву аб адстаўцы «з прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўладаў» і папрасіў абароны ў Беларусі. 

Ваяводскі адміністрацыйны суд Варшавы ўчора апублікаваў заяву, што Шміт знаходзіцца ў адпачынку з 22 красавіка па 10 мая, а старшыня суда пакуль не атрымліваў ад яго інфармацыі пра адстаўку.

Спецслужбы Польшчы пачалі правяраць, колькі сакрэтнай інфармацыі мог вывезці суддзя Шміт. 

Чытайце таксама:

Што за суддзя, які збег з Польшчы да Лукашэнкі? Томаш Шміт датычны да зліву кампрамату на калег

Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў

«Абсалютна шакуючы выпадак». Кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў намер польскага суддзі прасіць палітычны прытулак у Беларусі

«Здраднік і падлюга». Дарадца прэзідэнта Польшчы — пра суддзю Шміта, які збег у Беларусь

Клас
13
Панылы сорам
19
Ха-ха
12
Ого
6
Сумна
6
Абуральна
18