«Гэты дзень нагадвае нам пра тое, да чаго вядзе беспакаранасць і неабмежаванасць улады. Калі тыраны ў імя ідэалогіі і ўласных амбіцыяў гатовы прыносіць у ахвяру жыцці людзей», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

«Вайна, якую развязала Расія супраць Украіны паказвае, што не ўсе вынеслі ўрокі з падзеяў 80-гадовай даўніны. Наш народ спрабуюць уцягнуць у гэтую вайну. Тых, хто выступаюць супраць — называюць экстрэмістамі і здраднікамі. Як сталася, што ў Беларусі, дзе цэніцца мір, нават словы «Не вайне!» сталі злачынствам?»

Па яе словах, беларусы ніколі не былі агрэсарамі.

«У свеце цяжка знайсці больш міралюбнай нацыі. Мы ўмеем жыць дружна з суседзямі і знаходзіць агульную мову. Але таксама мы ўмеем пастаяць за сябе і тых, хто ў бядзе. Мы ўмеем змагацца і ўмеем перамагаць. У гэты дзень я хачу пажадаць усім нам міру. Беларусам — свабоды, а Украіне — перамогі над агрэсарам», — падсумавала яна.

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1