Сяргей Шайгу

Пра такую прапанову Уладзіміра Пуціна паведамляюць ТАСС і РІА Навіны.

Таксама расійскі кіраўнік прапанаваў перапрызначыць Бортнікава дырэктарам ФСБ, Нарышкіна кіраўніком Службы знешняй разведкі, а Золатава на пасаду кіраўніка Нацгвардыі. Сваю пасаду захавае і Сяргей Лаўроў.

Андрэй Белавусаў. Фота: Wikimedia Commons

Андрэй Белавусаў. Фота: Wikimedia Commons

У Савеце федэрацыі Расіі пацвердзілі, што Белавусаў прапанаваны на пасаду міністра абароны РФ.

64-гадовы Белавусаў апошнія чатыры гады працаваў першым віцэ-прэм’ерам Расіі. Да таго ён сем гадоў быў памочнікам Пуціна па пытаннях эканомікі.

Такім чынам расійскае ваеннае ведамства ўзначаліць не прадстаўнік сілавога блока, а эканаміст і дзяржаўнік.

Прызначэнне Белавусава міністрам абароны выглядае праявай незадаволенасці Пуціна праваламі расійскіх войскаў ва Украіне.

Чытайце таксама:

Лукашэнка апраўдваўся перад вайскоўцамі за сваё «калдыбанне па завуголлях з Шайгу»

«Элемент гульні супраць Шайгу». Што гавораць палітолагі пра арышт намесніка міністра абароны Расіі

Шайгу заявіў аб планах павысіць інтэнсіўнасць удараў па лагістыцы Украіны

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
37
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
1