Беларуская міліцыя працягвае дэманстраваць памылкі, цяпер у роднай мове.
Пішам па-беларуску, думаем па-расійску. Фота KiberDen !!!
Беларуская міліцыя працягвае дэманстраваць моўныя памылкі. У чэрвені на адной з вулічных акцый фотарэпарцёры зафіксавалі надпіс на майцы спецназаўца, зроблены па-расейску і з памылкай — «Милицыя». Фотаздымак шырока разышоўся па інтэрнэце і сталічнай міліцыі прыйшлося апраўдвацца і абяцаць выправіць памылку.
Цяпер адзначыўся Фрунзенскі аддзел дэпартамента аховы Мінска, які з памылкай аформіў шыльду на ўваходзе ва ўстанову. Памылка дапушчана ў слове «міністэрства», якое па версіі фрунзенскай гучыць як «міністерства». Фотаздымак шыльды ў «НН» даслаў наш чытач KiberDen.
0
0
0
0
0
0