Аператар Yota заканчвае тэставанне сеткі высакаскораснага бесправаднога інтэрнэту па тэхналогіі LTE (4G) і 1 красавіка 2012 года пераходзіць да яе камерцыйнай эксплуатацыі.

Як паведамілі ў ЗТАА «Ёта Бел», з 1 красавіка абаненты Yota могуць выбраць адзін з трох тарыфаў, якія не маюць абмежаванняў па аб’ёме атрыманага і перададзенага трафіку.

Так, тарыфны план «Yota 1» прадугледжвае неабмежаваны інтэрнэт-трафік на хуткасці да 1 Мбіт/с за 90 тысяч рублёў у месяц. Тарыфны план «Yota 3» — неабмежаваны інтэрнэт-трафік з хуткасцю перадачы даных да 3 Мбіт/с і штомесячнай платай 190 тысяч рублёў. Тарыфны план «Yota Месяц» прадугледжвае магчымасць карыстання безлімітным інтэрнэтам з хуткасцю да 40 Мбіт/с і штомесячны плацеж у памеры 350 тысяч рублёў. Для юрыдычных асоб кошт прапаноўваемых планаў указаны без ПДВ.

Апрача таго, аператар Yota знізіў з 27 сакавіка кошт сваіх мадэмаў. Зараз мадэм Yota каштуе 990 тысяч беларускіх рублёў замест 1 млн. 280 тысяч рублёў раней.

***

Аператар Yota запусціў першую ў Беларусі сетку высакаскораснага бесправаднога інтэрнэту 4G па тэхналогіі LTE у канцы 2011 года. Скорасць перадачы даных да 40 Мбіт/с. Зараз інтэрнэт ад Yota даступны ў Мінску і Гродне. Паглядзець вобласць пакрыцця можна на карце, апублікаванай на сайце кампаніі.

Long Term Evolution (LTE, 4G) — перспектыўнае (чацвёртае) пакаленне мабільнай сувязі, якое характарызуецца высокай скорасцю перадачы даных.

Yota — гандлёвая марка кампаній, што ўваходзяць у WIMAX Holding Ltd. (у Расіі — ТАА «Скартэл»), пад якой аказваюцца паслугі мабільнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт у Расіі, Беларусі і Нікарагуа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?