Графічным сімвалам горада Мінска стане бела-блакітны патэрн (схема ўзору, які паўтараецца).

Фірмовым колерам Мінска вызначаны блакітны. Распрацоўшчыкі брэнда нават прыдумалі яму арыгінальную назву — «Мінскі блакіт». Па сутнасці, графічны знак утвараюць строгія белыя лініі, размешчаныя на блакітным фоне.
Ён у нейкай меры выклікае асацыяцыі з сістэмнай платай, але закліканы падкрэсліваць імкненне горада да інавацый. Прадстаўнікі грамадскай рады, якія нядаўна ўхвалілі канцэпцыю візуальнага стылю брэнда Мінска, назвалі рашэнне нечаканым.
Графічны сімвал плануецца выкарыстоўваць на розных носьбітах: ад паштовак і пакетаў да дарожных паказальнікаў і грамадскага транспарту.
Візуальны стыль горада арыентаваны адначасова на жыхароў Мінска і яго гасцей, у тым ліку іншаземцаў.
Англамоўным слоганам горада Мінска стане «Think Minsk».
І хоць яго наўрад ці назавеш асабліва арыгінальным (рэкламны слоган «Think» карпарацыя IBM прыдумала яшчэ да Другой сусветнай, а ў 1997 годзе кампанія Apple абыграла ідэю ў спалучэнні «Think Different»), па задуме распрацоўшчыкаў брэнда, ён павінен даць станоўчы эфект пры працы з замежнай аўдыторыяй.
Рабочы варыянт расейскамоўнага слогана — «Минск. Интересно», тады як слоган на беларускай мове яшчэ не прыдумалі.

***

Брэнд Мінска стварае брытанская кампанія INSTID. Яна выйграла конкурс на закупку паслугі па распрацоўцы брэнда, які быў абвешчаны ў сярэдзіне чэрвеня тэндэравага цэнтрам Мінгарвыканкама. На ўдзел у тэндэры пададзена 10 заявак.

Брэнд Беларусі трэба будзе распрацаваць да канца 2012 года. Першым бачным вынікам для мінчукоў павінна стаць з’яўленне лагатыпа і фірменнага стылю горада. Акрамя таго, эксперты павінны правесці майстар-класы і лекцыі ў галіне дызайну, фатаграфіі і гарадскога афармлення для беларускіх спецыялістаў.

Таксама брытанская кампанія стварыла фірмовы водар горада і плануе зацвердзіць спіс «мінскіх» страў, якія будуць даступныя па невысокай цане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?