Рамуальд Улан, экс-выдавец «Новой газеты Сморгони»:

Выдатна, што абралі адзінага кандыдата раней, чым у 2001 г. Цяпер дастаткова часу, каб будаваць далейшую стратэгію.

Анатоль Сідарэвіч, публіцыст:

Ня ведаю. Я даўно не аптыміст і вельмі асьцярожны ў сваіх высновах. Ніхто ня ведае, што заўтра будзе.

Аляксандар Вайтовіч, акадэмік, экс-сьпікер Cавету рэспублікі:

Я ня буду даваць такіх адзнак — «добра» ці «кепска». Я проста канстатую, што ёсьць такі факт. Партыйная частка апазыцыі пайшла такім шляхам, яна выбралі такога лідэра. Гэта іх права.

Гары Паганяйла, праваабаронца:

Гэта справа карысная: яна дае магчымасьць сканцэнтраваць вялікую колькасьць людзей у камандзе адзінага кандыдата.

Лявон Баршчэўскі, намесьнік дырэктара Беларускага ліцэю:

Канечне, добра. Дзе быў адзіны кандыдат, там апазыцыя выйгравала выбары. Як Каштуніца ў Югаславіі.

Запісаў Аркадзь Шанскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0