Суд над былым намеснікам міністра ўнутраных спраў пачнецца ў студзені 2013 года. «Прыкладна ў сярэдзіне месяца, дакладны дзень яшчэ не вызначаны», — паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Марыя Лапо.
Яўген Полудзень абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай, перавышэнні ўлады і хабарніцтве. Ён быў арыштаваны ў снежні 2011 года і з таго часу знаходзіцца пад вартай.
«Пытаньне, ці будзе суд над Яўгенам Полуднем адкрытым, ваенная калегія Вярхоўнага суда яшчэ не вырашыла», -- сказала М. Лапо.
0
0
0
0
0
0