Ад 4 да 9 снежня на тэлеканале «Беларусь 1» Тыдзень Радзівілаў, паведамляе сайт tvr.by. 4 — 6 снежня гледачы ўбачаць новы праект Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі — гістарычную авантурную трылогію «Радзівілы. Тайны сям’і».

«Жанр выбраны невыпадкова, — гаворыць Міхал Равуцкі, аўтар і кіраўнік праекта. — Рэйтынгі тэлеглядзення нашага журналісцкага расследавання „Слуцкія паясы. Тайныя знакі“ паказалі, што менавіта гістарычны нетрывіяльны аналіз праз сённяшняе пераламленне выклікае вялікую цікавасць гледачоў».

Тэлегледачы «Беларусь 1» упершыню ўбачаць на экране тое, што ўтойвалі доўгія дзесяцігоддзі, што замоўчвалася на ўроках гісторыі: міфічны продак і сямейныя войны, геніі і ізгоі вялікага роду, нашы Фаўст, Дракула, Робін Гуд і нават свой Радзівіл-Сіняя Барада.

Журналісты АТН прапануюць адказы на загадкавыя пытанні легенды роду, з прадстаўнікамі якога на працягу стагоддзяў лічыліся манархі ўсяго свету, у якім былі і каралеўскія асобы, і людзі, якія ігралі першую скрыпку пры еўрапейскіх дварах.

Стварэнне трылогіі і правядзенне Тыдня Радзівілаў на галоўным тэлеканале краіны прымеркавана да 465-гадовага юбілею з моманту атрымання ў 1547 годзе Радзівіламі, першымі ў Вялікім Княстве Літоўскім, княжацкага тытула Святой Рымскай імперыі.

Прэм’ерны паказ трылогіі «Радзівілы. Тайны сям’і» пройдзе

ад 4 да 6 снежня на тэлеканале «Беларусь 1» адразу пасля «Панарамы». Паўтор адбудзецца 9 снежня.

У рамках Тыдня Радзівілаў, акрамя трылогіі, 7 снежня ў 21.45 на канале выйдзе спецвыпуск праекта АТН «НАШЫ», прысвечаны Эльжбеце Радзівіл, а 8 снежня ў 21.40 гледачы ўбачаць паўтор гістарычнага нашумелага трылера «Слуцкія паясы. Тайныя знакі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0