Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці праверыў выканнне ў рэгіёне рэспубліканскай праграмы рэканструкцыі, тэхнічнага перааснашчэння і будаўніцтва комплексаў па вырошчванні свіней.

Як паведамілі БелаПАН у КДК Гомельскай вобласці, мерапрыемствы праграмы рэканструкцыі і будаўніцтва свінакомплексаў у рэгіёне не выконваюцца.

У адпаведнасці з праграмай прадугледжвалася будаўніцтва 15 новых комплексаў з агульнай гадавой магутнасцю адкорму 270 тысяч галоў. Згодна з праграмай, на ўсіх гэтых комплексах ужо ў 2012 годзе павінна было быць выраблена 7.300 тон свініны.

Пакуль ніводзін з новых свінакомплексаў, прадугледжаных праграмай, не быў уведзены ў эксплуатацыю.

Будаўніцтва вядзецца толькі на трох аб’ектах, па двух аб’ектах толькі падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя, яшчэ па двух — вядуцца работы па вырабе праектна-каштарыснай дакументацыі, з-за адсутнасці крыніцаў фінансавання на васьмі аб’ектах работы не пачыналі.

Па выніках праверак Камітэтам дзяржкантролю прапанавана Гомельскаму аблвыканкаму прыняць дзейсныя меры па ліквідацыі недахопаў і пакарання вінаватых асоб, а таксама забеспячэнні безумоўнага выканання мерапрыемстваў рэспубліканскай праграмы рэканструкцыі, тэхнічнага перааснашчэння і будаўніцтва комплексаў па вырошчванні свіней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?